Падарунак гораду да свята

Источник материала:  
Незвычайная скульптура-фантан з'явіцца ў цэнтры Маладзечна
Вядомы скульптар Уладзімір Жбанаў працуе над скульптурай, якая будзе ўсталявана ў Маладзечне да свята “Дажынкі-2011”. Гэта будуць дзяўчына і хлопец, якія трымаюць у руках вянок.
Сюжэт скульптуры аўтару навеяла старадаўняе свята Купалле. Дзяўчаты апускалі на рачную ваду вянкі з запаленымі свечкамі або лучынкамі. Лічылася, што ў каго з дзяўчат вянок праплываў далей, чым у астатніх, тая — самая шчаслівая, а ў каго лучынкі даўжэй гарэлі, у той будзе самае доўгае жыццё. І трава трыліснік абрана скульптарам не выпадкова. Калісьці гэтая расліна была адным з сімвалаў Маладзечна, яна ж нагадвае пра тры галоўныя напрамкі дарог з горада — на Вільнюс, Гродна і Мінск.

←УСПЕХ — ЭТО ВОЗНАГРАЖДЕНИЕ ЗА БОЛЬШУЮ РАБОТУ

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика