Не згубіліся ў моднай плыні

Источник материала:  
“Галерэя льну” — пад такім брэндам паступае сёлета ў магазіны адзенне з новай калекцыі сталічнага Цэнтра моды
Не згубіліся ў моднай плыніБлузы, сукенкі, касцюмы і нават курткі выраблены з традыцыйнага беларускага матэрыялу. “Лён з’яўляецца самай падатлівай тканінай у рабоце, — дзеліцца сакрэтамі дызайнерскай справы мастацкі кіраўнік Цэнтра моды Эльвіра Жвікава. — З ім лёгка справіцца нават у хатніх умовах”. Калі раней лён старанна прасавалі і распрамлялі, цяпер дызайнеры прапануюць атрымліваць асалоду ад яго натуральнай структуры.
Асноўныя кліенткі Цэнтра моды, гаворыць Эльвіра Анатольеўна, гэта жанчыны, у якіх прысутнічае асаблівае пачуццё стылю. Прычым узрост не мае ніякага значэння.
У строях, распрацаваных беларускімі дызайнерамі, магчыма, будуць красавацца і прыгажуні з краін Заходняй Еўропы. Хоць спецыяльна на экспарт новая калекцыя не шылася, але калегам-мадэльерам з-за мяжы на пробных яе паказах настолькі спадабаліся некаторыя вырабы, што яны забралі некалькі партый з сабой.
У чым сакрэт запатрабаванасці прадукцыі беларускага Цэнтра моды? “Нашы поспехі заснаваны на традыцыях, — разважае Эльвіра Жвікава. — Цэнтр моды заўсёды імкнуўся быць у плыні самых модных тэндэнцый”.

Кацярына Мядзведская

←СНЕЖНЫЕ КОРОЛЕВЫ ТОЖЕ ПЛАЧУТ

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика