Нашчадкі ўдзячны за спадчыну
24.03.2011
—
Новости Культуры
Святкаванне 120-х угодкаў Максіма Багдановіча з вялікай адметнасцю пройдзе па ўсёй краіне
Звыш аднаго мільярда рублёў плануе вылучыць сёлета Міністэрства культуры на капітальны рамонт Літаратурнага музея Максіма Багдановіча. Пра гэта заявіў на першым пасяджэнні рэспубліканскага аргкамітэта па правядзенні мерапрыемстваў, прысвечаных 120-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча, міністр культуры Павел Латушка. Паэт, як вядома, нарадзіўся 9 снежня 1891 года. “Беларусы справядліва ганарацца песняром, спадчына якога годна прадстаўляе нацыянальную культуру за межамі краіны. Святкаванне 120-х угодкаў Максіма Багдановіча ставіць перад намі новыя задачы”, — адзначыў на пасяджэнні аргкамітэта міністр.
З нагоды юбілею ў краіне пройдзе мноства рэспубліканскіх і рэгіянальных мерапрыемстваў. Запланавана правядзенне выстаў ва ўстановах адукацыі, культуры і мастацтва. Пройдуць літаратурныя вечары, творчыя сустрэчы з беларускімі пісьменнікамі, прысвечаныя жыццю і творчасці класіка. Таксама сёлета будзе выдадзена энцыклапедыя “Максiм Багдановiч”. Пабачыць свет факсімільнае выданне зборніка вершаў “Вянок”, рыхтуецца кніга “Пясняр чыстае красы”, вершы класіка ў перакладах на іншыя мовы. У Гродне будзе ўсталяваны помнік у гонар паэта, публіцыста, літаратуразнаўца і перакладчыка. А ў ліпені ў філіяле Літаратурнага музея Максіма Багдановіча ў вёсцы Ракуцёўшчына Маладзечанскага раёна адбудзецца традыцыйнае ўсебеларускае свята паэзіі і песні “Ракуцёўскае лета”.
Сёлета ж будзе праведзены ўсебеларускі конкурс школьных сачыненняў пра жыццё М. Багдановіча. Метадычную дапамогу атрымае Ялцінскі гісторыка-краязнаўчы музей у стварэнні экспазіцыйнай залы. Паводле творчасці знакамітага паэта адбудзецца міжнародная навуковая канферэнцыя. А ў тэле- і радыёэфір выйдуць адметныя перадачы пра літаратара. Таксама плануецца прысвяціць яму дакументальны фільм.