“А я спадзяюся і веру": Лявон Вольскі і Ганна Хітрык прэзентавалі супольны відэапраект

Источник материала:  
22.03.2011 12:00 — Новости Культуры

“А я спадзяюся і веру": Лявон Вольскі і Ганна Хітрык прэзентавалі супольны відэапраект

  • ТUT.BY

У эфіры TUT.BY-ТВ музыка Лявон Вольскі і акторка Ганна Хітрык прэзентавалі відэакліп на супольную песню “Вера, надзея, любоў”. Здымкі відэа адбыліся напрыканцы студзеня, усяго за тры дні да таго, як Ганна нарадзіла першынца Сцяпана.

“А я спадзяюся і веру": Лявон Вольскі і Ганна Хітрык прэзентавалі супольны відэапраект

“Назва кліпа гаворыць сама за сябе. “Вера, надзея, любоў” — тое, што цяпер, як нам падаецца, так патрэбна і беларускаму народу, і ўсяму свету, — распавёў аўтар песні Лявон Вольскі ў эфіры TUT.BY-ТВ, прэзентуючы кліп. — Мы паспрабавалі даць людзям пазітыўныя эмоцыі ды дапамагчы задумацца пра спрадвечныя каштоўнасці, якія неабходныя кожнаму ў любой сітуацыі”.

Па словах лідара гурта “Крамбамбуля", кліп раскрывае дзве чалавечыя натуры: адна з іх увесь час сумняецца, а іншая верыць. "Памятаеце, "Дзве душы" у Максіма Гарэцкага", - кажа Вольскі.

Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Загрузите последнюю версию флэш-проигрывателя.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика