Кіно адкрывае таленты

Источник материала:  
Беларуска-расійскі фільм "Брэсцкая крэпасць" вылучаны на прэмію "Ніка" ў васьмі намінацыях
У галоўнай намінацыі "Лепшы фільм" "Брэсцкая крэпасць" будзе спаборнічаць з карцінамі "Як я правёў гэтае лета", "Качагар", "Край" і "Аўсянкі". Акрамя таго, стужка вылучана на "Ніку" ў намінацыях "Лепшая рэжысёрская работа", "Лепшая работа гукарэжысёра", "Лепшая работа мастака", "Лепшая работа мастака па касцюмах". Акцёр Павел Дзеравянка будзе прэтэндаваць на "Лепшую мужчынскую ролю", а Яўген Цыганоў — на "Лепшую мужчынскую ролю другога плана". Алёша Капашоў, які ў фільме сыграў хлопчыка Сашу Акімава, можа перамагчы ў намінацыі "Адкрыццё года". Ад яго імя, дарэчы, і вядзецца расповед пра тое, што адбываецца на экране.
Цырымонія ўручэння прэміі "Ніка" адбудзецца ў Маскве 7 красавіка. А зусім нядаўна фільм "Брэсцкая крэпасць" выйграў у дзвюх намінацыях ("Лепшая работа гукарэжысёра" і "Лепшы мантаж") яшчэ адной расійскай кінапрэміі — "Залаты арол".

←МЫ НАЧИНАЕМ КВОЕН

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика