Што рабіў Лявон Вольскі з цяжарнай Ганнай Хітрык?

Источник материала:  
15.03.2011 12:37 — Новости Культуры


Вестка, што адная з вядучых акцёрак Купалаўскага тэатра Ганна Хітрык нарадзіла пяршынца Сцяпана абляцела інтэрнэт. Але мала хто ведае, што літаральна за пару дзён да родаў Ганна надоўга зачынялася ў студыі з легендарным музыкам Лявонам Вольскім…

Што рабіў Лявон Вольскі з цяжарнай Ганнай Хітрык?

«Калі Лявон прапанаваў разам запісаць песню «Вера, надзея, любоў», а потым зняць на яе кліп, я адразу пагадзілася, — кажа Ганна Хітрык. — Песня вельмі светлая, вельмі шчырыя. Да таго ж, яна спяваецца на дзве ролі — мужчынскую і жаночую. Там хапае драматургіі, персанажы спрачаюцца і змагаюцца, як Светлае і Цёмнае… Мне было гэта цікава і як акцёрцы, і як спявачцы!..»

Лявон Вольскі прызнаецца, што яму было крыху трывожна запісваць дуэт з жанчынай на апошнім месяцы цяжарнасці.

«У Ганны ў песні такія, ведаеце, распеўныя словы, спакойныя, замілаваныя. А ў мяне, наадварот, жорсткія. Я там мушу літаральна крычаць у некаторых момантах. І гэта — на вуха цяжарнай жанчыне! Я напачатку крычаў так асцярожненька... А потым папрасіў Ганну проста выйсці на гэты час. Іначай не змог бы запісаць песню!»

Алё ўсё атрымалася файна, і Ганна Хітрык нарадзіла… праз тры дні пасля сканчэння здымак! Цяпер ідзе апошняя дапрацоўка, праз некалькі дзён чакаецца вялікая інтэрнэт-прэзентацыя кліпа.



←Клип песни Анастасии Винниковой для "Евровидения-2011" снят в формате портретного видео

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика