Новыя дарогі слова

Источник материала:  
У Душанбэ другім выданнем пабачыла свет кніга пра беларуска-таджыкскія літаратурныя сувязі
Таджыкскае выдавецтва “Эрграф” выпусціла ў свет ёмісты том артыкулаў, нарысаў, эсэ Ато Хамдама і Алеся Карлюкевіча “Дружба народаў — дружба літаратур”. Прадмова да кнігі пад назвай “Арбіта цывілізацыі” належыць пяру доктара філалагічных навук Абдувалі Даўронава. Матэрыялы, сабраныя пад адной вокладкай, расказваюць пра развіццё пісьменніцкіх, перакладчыцкіх стасункаў паміж Беларуссю і Таджыкістанам у апошнія некалькі гадоў.
Варта нагадаць, што толькі ў Душанбэ пабачылі свет кнігі такіх аўтараў з Беларусі, як Георгій Марчук, Мікола Мятліцкі, Юрый Сапажкоў, Алесь Карлюкевіч, а таксама два калектыўныя зборнікі паэзіі і прозы. У ролі перакладчыкаў на таджыкскую мову выступілі Ато Хамдам, Нізом Касім, Саідалі Мамур, Аскар Хакім і іншыя творцы. У апошнія гады таджыкская проза, паэзія загучала і ў новых перакладах на беларускую мову.

←Частица света

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика