Зміцер Вайцюшкевіч падлічыць жаночыя сэрцы 8 сакавіка!
05.03.2011 17:44
—
Новости Культуры
Зміцер Вайцюшкевіч падлічыць жаночыя сэрцы 8 сакавіка!
Afisha.tut.byЦі шмат жаночых сэрцаў разбіў Зміцер Вайцюшкевіч за сваё жыццё? Ёсць меркаванне, што не менш, чым запісаў альбомаў, а альбомаў у яго столькі, што адной рукой не ўтрымаеш… А магчыма, не ўтрымаеш і дзвюма.
Ці лічыць сябе Зміцер Вайцюшкевіч сэкс-сімвалам беларускай рок-сцэны? Факт гэты навуцы невядомы, затое дакладна вядомае меркаванне грамадскасці. А яно, відавочна, не патрабуе доказу.
Ці ёсць у свеце падарунак, лепшы за канцэрт любімага артыста? Вядома ж, не! Менавіта таму БМА і “Будзьма беларусамі!” запрашаюць усіх на вялікі святочны канцэрт Змітра Вайцюшкевіча 8 сакавіка!
У Міжнародны жаночы дзень музыкі сыграюць вялікую канцэртную праграму і са сцэны ДК МАЗ павіншуюць усіх жанчын свету адразу. Спецыяльныя падарункі чакаюць самых прыгожых і разумных у свеце – беларусак! Падчас выступу Вайцюшкевіч і WZ-Orkiestra абяцаюць паяднаць у адно Усход і Захад, музыку і лірыку і ўсе шчырыя сэрцы гасцей святочнага канцэрту.
"Усё, што мы робім у гэтым свеце, мы робім дзеля іх, прыгожых. І менавіта дзеля іх нас цягне на подзвігі. Кімсьці мужчына робіцца толькі дзеля жанчыны", – так лаканічна вызначае сам творца сваё стаўленне да найпрыгажэйшай паловы чалавецтва.
Чакаем вас! З любячым сэрцам уваход удвая больш прыемны!
8 сакавіка, ДК МАЗ (пр. Партызанскі, 117 А, ст.м. Аўтазаводская) святочны канцэрт Змітра Вайцюшкевіча і WZ-ORKIESTRA.
Квіткі: 20 000 – 40 000.
Кропкі продажу: пераход Я.Коласа, ГУМ, Кастрычніцкая, каса ДК МАЗ і BILET.TUT.BY.