Альтэрнатыва ёсць! Нашы чытачы актыўна адгукнуліся на прапанову дадаць у спіс цудаў свае славутасці

Источник материала:  

А яшчэ многія з нашых рэспандэнтаў — і сярод анкетуемых, і сярод наведвальнікаў нашага сайта www.ng.by — прапанавалі на званне ЦУД уласныя, часам нечаканыя аб’екты, якія не трапілі на старонкі нашага праекта. Сёння мы пазнаёмім вас з сямёркай аб’ектаў, якія, па вашых меркаваннях, заслугоўваюць асаблівай увагі.

Будынак гістарычнага факультэта БДУ ў Мінску. Спачатку мы здзівіліся: гэта што, чарговы жарт ад студэнтаў? Аказалася, будынак гістарычнага факультэта на вуліцы Чырвонаармейскай, 6 сапраўды можна назваць цудам. Гэта адзін з нямногіх будынкаў, якія захаваліся пасля Вялікай Айчыннай, у той час, калі сталіца літаральна ляжала ў руінах... Пабудаваны ў 1928—1931 гадах, будынак гістфака з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю трэцяй катэгорыі.

Альтэрнатыва ёсць!
Нашы чытачы актыўна адгукнуліся на прапанову дадаць у спіс цудаў свае славутасціПомнік літары “Ў” у Полацку. Незвычайны помнік у старажытным горадзе нагадвае пра ўнікальную літару, якая сустракаецца толькі ў беларускім алфавіце.

Партызанскія зямлянкі каля вёскі Станькава Дзяржынскага раёна. Мабыць, гэта і сапраўды дзіва, што сёння, у мірны час “дзейнічае” партызанскі лагер. Канешне, гэта імітацыя, стварылі яго супрацоўнікі музея Вялікай Айчыннай вайны — але якраз на тым месцы, дзе калісьці размяшчаўся сапраўдны партызанскі лагер аднаго з атрадаў брыгады імя Ракасоўскага.

Альтэрнатыва ёсць!
Нашы чытачы актыўна адгукнуліся на прапанову дадаць у спіс цудаў свае славутасціНакрышская Свята-Барысаглебская царква ў Дзятлаўскім раёне. Гэты цуд прапаноўвае наш чытач Юрый Рой: “Царква знаходзіцца на зямлі, пра якую шмат складзена легенд. Аб мінулым тут нагадвае многае: парослыя мохам дагістарычныя курганы і выдмы “Нёманскага мора”, старажытныя храмы і званіцы, рэшткі парка Стравінскіх і старадаўніх пабудоў, народныя легенды і аповеды старажылаў. Драўляная царква тут з’явілася прыкладна ў сярэдзіне XVI стагоддзя — гэта пацвярджае царкоўны архіў. Сучасны ж мураваны храм быў пабудаваны панамі  Стравінскімі ў 1821 годзе з бутавага каменю па ўнікальнай тэхналогіі.

Музей мытнага канфіскату ў Брэсце. Яго экспанаты —  прадметы мастацтва і антыкварыят, затрыманыя брэсцкімі мытнікамі пры спробе незаконнага вывазу за мяжу. Сярод экспанатаў — каштоўныя абразы XVI—XX стагоддзяў, туалетны набор з горнага хрусталю ў срэбнай аправе сусветна вядомай фірмы Фабержэ, кітайскія і японскія вазы ручной работы, марскія пейзажы Айвазоўскага... Агульны кошт экспазіцыі па самых сціплых падліках складае дзясяткі мільёнаў долараў.

Альтэрнатыва ёсць!
Нашы чытачы актыўна адгукнуліся на прапанову дадаць у спіс цудаў свае славутасціРэплеўскі касцёл у Ваўкавыскім раёне. Піша чытачка Святлана Нядвецкая: “Гэтая цудоўная пабудова, прыклад неагатычнага стылю ў архітэктуры, пабудавана з чырвонай цэглы і ўвенчана дзвюма вежамі вышынёй 10 м, якія сімвалізуюць чалавека з узнятымі да неба рукамі, які просіць Бога аб памілаванні. Найважнейшай каштоўнасцю касцёла з’яўляецца абраз Святога сямейства ХVI—XVII стагоддзяў, напісаны на тканіне”.

Альтэрнатыва ёсць!
Нашы чытачы актыўна адгукнуліся на прапанову дадаць у спіс цудаў свае славутасціГарадзішча Гарадок Баранавіцкага раёна. Чытачка Таццяна Кавальчук пераконвае нас, што гарадзішча культуры штрыхаванай керамікі, урочышча Гарадок — помнік археалогіі, які можна лічыць сапраўдным цудам. Знаходзіцца гарадзішча за 800 м на захад ад гарадскога пасёлка Гарадзішча на правым беразе ракі Сервеч.

Дарагія чытачы, калі ў вас таксама ёсць аб’екты, пра якія вам хочацца расказаць, — пішыце нам на адрас рэдакцыі ці пакідайце свае каментарыі на нашым сайце www.ng.by. Нам цікава ведаць ваша меркаванне!

←З пункта гледжання гісторыкаў. За якія цуды аддалі голас будучыя археолагі і краязнаўцы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика