З пункта гледжання гісторыкаў. За якія цуды аддалі голас будучыя археолагі і краязнаўцы

Источник материала:  
З пункта гледжання гісторыкаў. 
За якія цуды аддалі голас будучыя археолагі і краязнаўцы

Праз тыдзень на сайце www.ng.by завершыцца галасаванне па раёнах. А ў сярэдзіне сакавіка (трэба ж уважліва і дасканала падвесці вынікі) пачнецца другі этап нашага праекта “Сем цудаў Беларусі”: сярод фіналістаў (па два з кожнага раёна) вы, паважаныя чытачы, будзеце вызначаць па сем лідараў з кожнай вобласці. Мяркуем, у вас ужо ёсць пэўныя думкі, за які аб’ект аддаць свой голас. Мы нават не сумняваемся, што гэта будзе цуда вашага раёна, вашай малой радзімы. Бо большасць з нас, не з’яўляючыся спецыялістамі, галасуе менавіта сэрцам... за родныя краявіды, дарагія храмы  і любыя месцы...А якая атрымаецца карціна, калі дадаць крыху, так бы мовіць, зацікаўлена-прафесійнага погляду? Такім пытаннем мы задаліся і накіраваліся шукаць адказ... на гістарычны факультэт БДУ. Больш як шэсцьдзесят будучых гісторыкаў, археолагаў, краязнаўцаў па просьбе “НГ” запоўнілі анкету і склалі топ-5 самых ЦУДоўных аб’ектаў па кожнай вобласці.  Вось што ў выніку атрымалася.

З пункта гледжання гісторыкаў. 
За якія цуды аддалі голас будучыя археолагі і краязнаўцыБрэсцкая вобласцьІ Брэсцкая крэпасцьІІ Камянецкая вежаІІІ Белавежская пушчаІV Гарадзішча старажытнага БярэсцяV Вёска Моталь з яе “Палескімі прысмакамі”

З пункта гледжання гісторыкаў. 
За якія цуды аддалі голас будучыя археолагі і краязнаўцыВіцебская вобласцьІ Сафійскі сабор у ПолацкуІІ Віцебская Благавешчанская царква ІІІ Браслаўскія азёрыІV Летні амфітэатр у ВіцебскуV Дача Рэпіна ў Здраўнёве

З пункта гледжання гісторыкаў. 
За якія цуды аддалі голас будучыя археолагі і краязнаўцыГродзенская вобласцьІ Мірскі замакІІ Каложская царкваІІІ Лідскі замакІV Жыровіцкі манастырV Касцёл Святой Тройцы ў Гервятах

З пункта гледжання гісторыкаў. 
За якія цуды аддалі голас будучыя археолагі і краязнаўцыГомельская вобласцьІ Гомельскі палацава-паркавы ансамбль Румянцавых-Паскевічаў  ІІ Нацыянальны парк “Прыпяцкі”ІІІ Ільінская царква ў Гомелі ІV Рака ДнепрV Маленькая Швейцарыя Мазыра

З пункта гледжання гісторыкаў. 
За якія цуды аддалі голас будучыя археолагі і краязнаўцыМагілёўская вобласцьІ Буйніцкае полеІІ Магілёўская РатушаІІІ Бабруйская крэпасцьІV Заасад у БуйнічахV Дом Саветаў у Магілёве

З пункта гледжання гісторыкаў. 
За якія цуды аддалі голас будучыя археолагі і краязнаўцыМінская вобласцьІ Нясвіжскі палацава-паркавы комплексІІ Курган СлавыІІІ Мемарыяльны комплекс “Хатынь”ІV Гарадзішча ў ЗаслаўіV Музей старажытных народных промыслаў “Дудуткі”

З пункта гледжання гісторыкаў. 
За якія цуды аддалі голас будучыя археолагі і краязнаўцыМінскІ Нацыянальная бібліятэкаІІ Чырвоны касцёлІІІ Траецкае прадмесцеІV “Востраў слёз”V Свята-Елізавецінскі манастыр

Вы згодны з такім спісам? Не ўпусціце шанс выказаць уласнае меркаванне! Сайт www.ng.by у адкрытым доступе кругласутачна.

З задавальненнем адзначым, што адказы ў анкетах былі цікавыя і разнастайныя. Некаторыя са студэнтаў, увайшоўшы ў азарт, пісалі па тры, а то і больш аб’ектаў па кожнай вобласці. “Супакойся, гэта ж не экзамен”, — жартаваў хлопец са сваёй суседкі, якая  не магла адарвацца ад задання. Былі і кур’ёзы: некаторыя студэнты, напрыклад, аднеслі Мірскі замак чамусьці да Мінскай вобласці. Але ж яны ўсяго толькі другакурснікі, у іх яшчэ будзе  час адкрыць для сябе родны край і яго найцікавейшую гісторыю.

←Александр Анисимов возвращается к Бриттену

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика