Цёплая сустрэча землякоў
27.01.2011
—
Новости Культуры
У новасібірскім Беларускім культурна-асветніцкім цэнтры прайшла ўрачыстасць “Мы – беларусы!”
У Новасібірскім вышэйшым вайсковым камандным вучылішчы, якое называюць Вайсковым інстытутам, вучыцца шмат беларусаў — гэта курсанты Мінскага сувораўскага вучылішча і хлопцы, якія закончылі патрыятычныя класы, створаныя ў шэрагу гарадоў Беларусі. Яны, вядома ж, сумуюць па Радзіме, і Беларускі культурна-асветніцкі цэнтр узяў шэфства над землякамі. Калі ёсць патрэба, курсанты звяртаюцца ў цэнтр па дапамогу ці параду. Землякі праведваюць тых, хто трапляе ў шпіталь. Каардынуе работу падпалкоўнік Фёдар Комар — выкладчык інстытута і актывіст БКАЦ.
Нядаўна кіраўніцтва інстытута выдзеліла курсантам аўтобус, і яны пасля заняткаў прыехалі ў цэнтр, дзе іх чакалі землякі і госці. Суправаджалі курсантаў выкладчыкі-беларусы Уладзімір Ільніцкі і Фёдар Комар. Курсанты заўсёды з радасцю прыходзяць у суполку, а ў гэты дзень, нягледзячы на 30-градусны мароз на вуліцы, іх цёпла сустракалі ветэраны: Мікалай Васільевіч Завертан, Соф’я Цімафееўна Домант, Ніна Аляксееўна Факанова. Сустрэчу рыхтавалі, гасцей віталі супрацоўнікі цэнтра Ала Дунайцава і Ніна Луцук. За сталамі ў гасцінай, пад гарбату з пачастункамі і праходзіла сустрэча пакаленняў. Старэйшыя дзяліліся ўспамінамі пра вайну, свой лёс і беларускія старонкі ў біяграфіях. Фёдар Комар з гонарам паказваў, цытаваў свой артыкул у вайсковым альманаху — пра тое, як беларускае зямляцтва дапамагае курсантам удалечыні ад Айчыны быць далучанымі да культуры, традыцый народа. А ветэран-палкоўнік Мікалай Завертан, якому ўжо 88 гадоў, заваяваў сімпатыі слухачоў прамоўніцкім талентам: бадзёра заклікаў хлопцаў верна служыць Айчыне, берагчы Беларусь як зрэнку вока.
Соф’я Цімафееўна гаварыла, што яна — “калега” курсантаў: у вайну была ў атрадзе спецпрызначэння. Аповед беларускай партызанкі пра вайну, баявыя аперацыі, страты сяброў вельмі кранулі слухачоў. А Ніна Аляксееўна, урач па прафесіі, нагадала, як важна з маладых гадоў берагчы здароўе, заклікала хлопцаў не курыць, трымаць у добрай форме цела, прыводзіла цікавыя выказванні старажытных лекараў. Расказвала і пра тое, як у гады вайны працавала ў шпіталі на перадавой, вяртаючы ў строй байцоў. Яна, жонка генерала Якава Факанава, імем якога, дарэчы, названа і вуліца ў Жлобіне, яшчэ з часоў ваеннага ліхалецця добра ведае лепшыя якасці беларусаў.
Кожнаму з выступоўцаў курсанты апладзіравалі стоячы. А потым з цікавасцю бралі з паліц бібліятэкі падручнікі, кнігі на беларускай мове, узрушаліся, што камп’ютар у Расіі часам не чытае наша “ў”, радаваліся беларускім газетам і часопісам. І хоць у той дзень курсанты-беларусы мелі магчымасць пагуляць па горадзе, яны не спяшаліся растацца з ветэранамі: бралі ў іх аўтографы, рабілі фота на памяць. Пэўна, гэтае свята крэўнай роднасці з Бацькаўшчынай, з землякамі Сібіры запомніцца ім надоўга.