Эстафету прымае Гомель

Источник материала:  
Беларусь зацікаўлена ў сумесных праектах з культурнымі сталіцамі Еўропы. Пра гэта паведаміў журналістам міністр культуры Беларусі Павел Латушка.
Паводле слоў міністра, цяпер абмяркоўваецца праект “Культурная сталіца СНД”, у якім хоча ўдзельнічаць Беларусь. Гомель, які стаў культурнай сталіцай Беларусі 2011 года, быў прапанаваны ў якасці культурнай сталіцы краін СНД. “Стаць першай сталіцай Садружнасці – вялікі гонар, і цяпер размова ідзе пра тое, што культурнымі цэнтрамі СНД стануць адразу некалькі гарадоў — Беларусі, Расіі і Украіны”, — адзначыў міністр. Ён таксама дадаў, што Беларусь зацікаўлена ў рэалізацыі сумесных праектаў з культурнымі сталіцамі Еўропы: “Гэта пашырыць магчымасці прадстаўлення айчыннай культуры за мяжой і дасць магчымасць беларусам пазнаёміцца з культурай іншых народаў”.

Таццяна Пастушэнка

←Летапiсец эпохi

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика