Адкрываем невядомую Беларусь разам! “НГ” працягвае праект “Сем цудаў Беларусі” і ў новым годзе

Источник материала:  
Адкрываем невядомую Беларусь разам!
“НГ” працягвае праект “Сем цудаў Беларусі” і ў новым годзе

Трымаем сваё слова: як і абяцалі, дарагія чытачы, працягваем наш праект “Сем цудаў Беларусі”. Мы шмат зрабілі з вамі летась: пабывалі ва ўсіх рэгіёнах Беларусі ў пошуках цудаў, арганізавалі на старонках газеты віктарыну, запусцілі галасаванне... Нам вельмі прыемна, што вы актыўна ўдзельнічаеце ў нашым праекце. Напрыклад, старонкі праекта “Сем цудаў Беларусі” на сайце www.ng.by з часу іх запуску наведалі 38 тысяч чалавек, прынялі ўдзел у галасаванні — каля 16 тысяч.Магчыма, для кагосьці наш праект малавядомы. Па розных прычынах: хтосьці не выпісваў газету ці звяртаў увагу на іншыя матэрыялы ў газеце. Але не варта засмучацца. Пазнаёміцца з праектам і аб’ектамі па кожным раёне можна на сайце нашай газеты www.ng.by. Там жа яшчэ можна і прагаласаваць за цуды. Дастаткова клікнуць па спасылцы “7 цудаў”, а пасля па спасылцы на раён, які вас цікавіць. І там ацаніць цуды па сямібальнай шкале. Можна даслаць свой голас і ў лісце на адрас рэдакцыі. Шмат цікавага чакае нашых чытачоў і на старонках газеты.Па заканчэнні першага этапа галасавання мы пачнём серыю публікацый пра незвычайныя валуны, дрэвы-волаты, гаючыя крыніцы, нетыповыя помнікі архітэктуры... Мы звернемся да навукоўцаў, гісторыкаў, іншых спецыялістаў, якія дапамогуць “разгадаць” гэтыя і іншыя цуды нашай зямлі. Будзем расказваць пра аб’екты, з’явы, людзей, якія не ўвайшлі ў наш праект, але якія, па вашых меркаваннях, могуць звацца цудамі. Тым больш што вы самі дасылаеце пра іх лісты.Новы год мы пачынаем з расповеду пра два самыя папулярныя, паводле вашага галасавання, аб’екты з кожнай вобласці, якія вы, паважаныя чытачы, палічылі найбольш цікавымі і годнымі звання ЦУД. Але гэта зусім не значыць, што толькі яны прымуць удзел у наступным туры галасавання. Нагадаем: у яго пяройдуць па два аб’екты з кожнага раёна краіны. Заставайцеся з намі. Будзем адкрываць невядомую Беларусь разам!

БРЭСЦКАЯ ВОБЛАСЦЬ

Адкрываем невядомую Беларусь разам!
“НГ” працягвае праект “Сем цудаў Беларусі” і ў новым годзеКасцёл Святой Тройцы ў вёсцы Ішкалдзь Баранавіцкага раёна. Узведзены ў XVI стагоддзі на месцы язычніцкага капішча, цалкам аўтэнтычны і не мае аналагаў ні ў Беларусі, ні ў Літве. Пабудаваны ў гатычным стылі, ён уключае ў сябе элементы візантыйскай і раманскай архітэктуры. Лічыцца самым старым гатычным храмам Беларусі на трасе Брэст—Масква.

Адкрываем невядомую Беларусь разам!
“НГ” працягвае праект “Сем цудаў Беларусі” і ў новым годзеСкульптура зубра ля вёскі Петкавічы. Вага гаспадара Белавежскай пушчы — 76 тон, вышыня — 20 метраў.

ВІЦЕБСКАЯ ВОБЛАСЦЬ

Адкрываем невядомую Беларусь разам!
“НГ” працягвае праект “Сем цудаў Беларусі” і ў новым годзеСафійскі сабор у Полацку. Першы на беларускай зямлі мураваны храм, які стаў у адзін шэраг з вядомымі Сафійскімі саборамі ў Канстанцінопалі, Кіеве, Ноўгарадзе. Гэта быў сімвал палітычнай незалежнасці, эканамічнай магутнасці і высокага культурнага ўзроўню Полацкага княства.

Адкрываем невядомую Беларусь разам!
“НГ” працягвае праект “Сем цудаў Беларусі” і ў новым годзеБраслаўская азёрная група. Гэта 31 возера. Усе яны злучаны пратокамі і рэчкамі ў ваколіцах Браслава. У азёрах сустракаецца 21 від рыбы. Старажылы кажуць, што ў 50-я гады з азёр выцягвалі чатырохметровых вугроў таўшчынёй з трубу!

ГОМЕЛЬСКАЯ ВОБЛАСЦЬ

Адкрываем невядомую Беларусь разам!
“НГ” працягвае праект “Сем цудаў Беларусі” і ў новым годзеІмклівы контрудар на Дняпры. Цуды — гэта не толькі скульптуры, расліны, будынкі, але і падзеі. Такім з’яўляецца “контрудар на Дняпры” 3 ліпеня 1941 года на тэрыторыі Жлобінскага раёна, які амаль на паўтара месяца затрымаў наступленне ворага на гомельскім кірунку і прыпыніў наступленне на Маскву.

Адкрываем невядомую Беларусь разам!
“НГ” працягвае праект “Сем цудаў Беларусі” і ў новым годзеХрам Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў вёсцы Карма Добрушскага раёна. Царква пабудавана ў 1897 годзе на месцы, дзе людзям сталі з’яўляцца запаленыя свечкі. У вёсцы знаходзіцца таксама рака з мошчамі святога Іаана Кармянскага, ля якой людзі пазбаўляюцца ад розных хвароб.

ГРОДЗЕНСКАЯ ВОБЛАСЦЬ

Адкрываем невядомую Беларусь разам!
“НГ” працягвае праект “Сем цудаў Беларусі” і ў новым годзеКасцёл Святой Тройцы ў Гервятах Астравецкага раёна. Адзін з самых высокіх і прыгожых гатычных храмаў Беларусі. Вакол касцёла закладзены дэндрапарк са скульптурамі апосталаў і фігурай Міхаіла Архангела. Гервяты параўноўваюць з Версалем.

Адкрываем невядомую Беларусь разам!
“НГ” працягвае праект “Сем цудаў Беларусі” і ў новым годзеЛідскі замак. Гэта першы мураваны замак Вялікага Княства Літоўскага на тэрыторыі Беларусі і адзіны замак XIV стагоддзя, які захаваўся ў нашай краіне. Для будаўніцтва крэпасці спатрэбілася каля 23 тысяч кубічных метраў каменю і 4,5 мільёна цаглін!

МІНСКАЯ ВОБЛАСЦЬ

Адкрываем невядомую Беларусь разам!
“НГ” працягвае праект “Сем цудаў Беларусі” і ў новым годзеЛінія Сталіна. Гісторыка-культурны комплекс “Лінія Сталіна”, які размяшчаецца на 28-м кіламетры аўтамабільнай дарогі Мінск — Маладзечна, быў створаны да 60-годдзя Вялікай Перамогі. На плошчы амаль 40 гектараў адноўлена франтавая пераправа 30-х гадоў, абсталяваны артылерыйскія батарэі, а ў дотах устаноўлены манекены ўзброеных байцоў у чырвонаармейскай форме 1930—1940 гадоў.

Адкрываем невядомую Беларусь разам!
“НГ” працягвае праект “Сем цудаў Беларусі” і ў новым годзеРакаскарпіён. Незвычайны экспанат — кавалак сільвініту з рэшткамі ракаскарпіёна знаходзіцца ў Музеі працоўнай славы РУП “ВА “Беларуськалій” у Салігорску. Дасталі старадаўні экзэмпляр шахцёры Другога рудніка з глыбіні 640 метраў. Ракаскарпіён — гэта продак цяперашняга скарпіёна, які  жыў у тутэйшых мясцінах 350—370 мільёнаў гадоў таму.

МАГІЛЁЎСКАЯ ВОБЛАСЦЬ

Адкрываем невядомую Беларусь разам!
“НГ” працягвае праект “Сем цудаў Беларусі” і ў новым годзеБлакітная крыніца ва ўрочышчы Кліны ў Слаўгарадскім раёне. Вада мае незвычайны блакітнавата-ізумрудны колер, высокія пітныя якасці і гаючыя ўласцівасці. Паломніцтва ў Кліны за святой вадой не спыняецца ўжо больш за 1000 гадоў.

Адкрываем невядомую Беларусь разам!
“НГ” працягвае праект “Сем цудаў Беларусі” і ў новым годзеБабруйская крэпасць. Яе будаўніцтва пачалося па ўказу Аляксандра І летам 1810 года. У пачатку вайны 1812 года гарнізон крэпасці налічваў каля 4 тысяч чалавек. З крэпасцю звязаны падзеі дзекабрысцкага руху: тут кватаравала 9-я пяхотная дывізія, служылі Мураўёў-Апостал, Бястужаў-Румін і іншыя ўдзельнікі паўстання на Сенацкай плошчы.

←Период полураспада

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика