Топ-10 культурных падзей 2010 года

Источник материала:  
30.12.2010 09:51 — Новости Культуры

Самыя яскравыя поспехі і няўдачы ў культурным жыцці нашай краіны ў адыходзячым годзе.

Топ-10 культурных падзей 2010 годаПрыз у намінацыі «Базарвіль» мы, не вагаючыся, аддаем фестывалю «Славянскі базар-2010». Бо дзе і калі яшчэ, як не на ім, можна было даведацца пра пакрыўджаную амапаўцаміІну Афанасьеву, беларусізацыю італьянца Тота Кутуньё, а таксама ўбачыць такую канцэнтрацыю ільна і беларускай эстрады на асобна ўзятым квадратным метры?!

На адкрыцці «Базару» Аляксандр Лукашэнкаадзначыў: «Славянскі базар у Віцебску» стаў часткай не толькі культуры, але і вялікай палітыкі». Аналогію з вялікай палітыкай, у якой простаму беларусу нялёгка разабрацца, можна ўспрымаць дваяка.

Кінематаграфічны калега «Базару» — мінскі «Лістапад» — сёлета быў даволі мутным. Калі б не адно «але»: візіт на яго пераможцы яшчэ адной нашай намінацыі — «Кустурыца года». Прыляцеўшы ў Мінск на асабістым самалёце, сербскі рэжысёр Эмір Кустурыца не ўпусціў магчымасці сустрэцца  з Лукашэнкам.

Топ-10 культурных падзей 2010 года

«Я вельмі крануты сустрэчай, — звярнуўся Кустурыца да беларускага прэзідэнта. — Вы кіруеце краінай такім чынам, каб набытая выгада заставалася людзям, краіне. Вы жадаеце захаваць незалежнасць. Ведаю, што сёння за гэта трэба плаціць вельмі шмат».

Топ-10 культурных падзей 2010 годаЗ агнём і брандспойтам перамогу ў намінацыі «Achtung года» адваяваў нямецкі гурт Rammstein, што зазірнуў да нас у сакавіку. Даўшы дабро на канцэрт, за месяц да выступлення чыноўнікі раптам занепакоіліся:  а як жа сада-маза ігрышчы і брутальны стрыптыз на сцэне, якімі знакамітыя Rammstein? Мікалай Чаргінец наогул заявіў,  што Rammstein «маральна небяспечны для нашай краіны». Пашкамутаўшы нервы фанатаў, маралістам усё ж не ўдалося перашкодзіць самаму грандыёзнаму шоў года. І ўрэшце рэшт усё прайшло «вельмі прыстойна».


Топ-10 культурных падзей 2010 года«Пралётам года» для Беларусі стала «Еўрабачанне». Ну як жа ж яшчэ можна назваць заваяванне беларускай эскадрай матылькоў «3+2» перадапошняга месца ў конкурсе? Але кіраўніцтва краіны гэта не збянтэжыла — і ўжо праз пару дзён пяць музыкаў атрымалі па кватэры.

Прычынай «Шаленства года» стала адкрыццё ў Мінску 3D-кінатэатра «Кіеў». У першы дзень працы кінатэатра людзі займалі чаргу за квіткамі з самага світанку. Вялізныя чэргі не пазнікалі нават праз некалькі месяцаў…

Топ-10 культурных падзей 2010 года 

Працягваючы кінематаграфічную тэму, варта згадаць «Жах года» — першы беларускі бульба-хорар «Масакра»,  большасць водгукаў аб якім звяліся да наступнага: «Такі трэш, што не адарвацца!».

Намінацыя «Складовае года» прысвечана з'яўленню новага музычнага калектыва «У нескладовае» — праекта гітарыста Рамана Арлова, да якога далучыліся вядучыя беларускія музыкі: Аляксей Хлястоў, Руся, Яўген Чалышаў, Уладзімір Пугач, Віталь Артыст, Алег Хаменка, Ганна Хітрык. Апошняя, дарэчы, нагадвае нам аб намінацыі «Куды сыходзяць Дзецідзяцей» — у гонар распаду аднайменнага гурта. «Удзельнікі каманды сапраўды апынуліся дзецьмі, не здолеўшы мінімізаваць асабістыя і творчыя спрэчкі за «круглым сталом»,адзначыў з гэтай нагоды музычны крытык Алег Клімаў. 

Топ-10 культурных падзей 2010 годаНамінацыю «Эротыка года» прыйшлося пераўтварыць у «Эротыкі года» і падзяліць паміж другім выпускам «Канца слоў»  з аголенымі мужчынамі-літаратарамі на паштоўках ды прэзентацыяй жаночага літаратурнага каляндара.  Аўтары абодвух праектаў гавораць, што рабілі іх без аглядкі адзін на аднога, але ва ўспрыманні абывацеля жаночы каляндар (які, дарэчы, апынуўся не такім ужо эратычным, ды і знятыя для яго былі не толькі паэткі) застанецца своеасаблівым адказам першаму «Канцу слоў».

«Еўрарамонтам года» можа звацца завяршэнне рэстаўрацыі Мірскага замка. Падчас візіту ў гэты новабуд Лукашэнка, адказваючы на пытанне, чаму Беларусь ніяк не ператворыцца ў еўрапейскі цэнтр культурнага турызму, заявіў: «Іншыя дзяржавы могуць гэтым пахваліцца… Нам жа пакуль яшчэ рана хваліцца, але ўжо ёсць што паказаць свету».

Перамога ў намінацыі «Можам, калі захочам» дастаецца арганізатарам «Дзіцячага Еўрабачання».  Шоў цікавае, па-дзіцячаму добрае і годнае па еўрапейскіх мерках давяло, што пад сілу беларусам, калі ёсць жаданне або пагроза выспятка.

Топ-10 культурных падзей 2010 годаУхапіўшы сыходзячы год фактычна за хвост, пераможцамі нашай намінацыі «Слізкі крэатыў года» паспелі стаць удзельнікі гурта RockerJoker, якія напісалі знакамітую песню  з рэфрэнам «Саня останется с нами». Абураныя інтэрнэт-карыстальнікі палічылі, што гэта агітацыя за Лукашэнку, а самі музыкі толькі паціскалі плячамі ды гаварылі: «Калі пісалі песню, ні аб чым такім не думалі».

Думаць, можа, й не думалі, а пальцам у неба патрапілі…



Вольга ПРУДНІКАВА

←Скончался джазовый пианист Билли Тейлор

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика