«Яна была цудоўнай паэткай»

Источник материала:  
28.12.2010 11:02 — Новости Культуры

Пра Таццяну Сапач гаворыць Сяргей Харэўскі:

— Яна была цудоўнай паэткай: грамада ведала яе як майстра паэтычнага слова. Была выдатнай журналісткай. Скончыла журфак БДУ, дзе і пасябравала з Сяргеем Дубаўцом, які вярнуўся з войска. Пачаўшы працу на тэлебачанні, звязала з ім свой лёс. Была адной з першых, хто адраджаў беларускую Віленшчыну ў пачатку 1990-х. Прымала чынны ўдзел у працы тамтэйшай беларускай грамады, у стварэнні рэлігійных суполак, хораў, клубаў. Нязменна дваццаць гадоў была рэдактаркай і аўтаркай праграмы «Віленскі сшытак» на літоўскім тэлебачанні, праз якую беларусы Віленшчыны не пачуваліся самотнымі. Была сталым аўтарам «Нашай Нівы» ад моманту яе аднаўлення.

Падзяліцца навіной: 
КМ

←У Мінску з'явіўся помнік Валенцію Ваньковічу

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика