Таццяна Сапач. «Дом»
28.12.2010 15:27
—
Новости Культуры
Таццяна Сапач была аўтаркай некалькіх песень для гурту «Новае Неба». «Дом» — адна з іх.
Дом
На высокiм пагорку — высокi дом.
Я ў тым доме жыву не зусiм адна,
I таму ў гэтым доме не чутна песень,
I таму ў гэтым доме не сняцца сны.
Прыпеў:
А ты па беразе крочыш, чужынец бяздомны;
Мне нi мова твая, нi iмя не вядомы,
Толькi я патрапляю табе у след,
Толькi я табе веру, i мне даволi.
На высокiм пагорку высокi дом.
У тым доме нiколi не будзе мяне,
Але там застанецца жыць мая песня
I таму ў гэтым доме нiхто не засне!
Прыпеў (2 разы).
Падзяліцца навіной: