У Мінску з'явіўся помнік Валенцію Ваньковічу

Источник материала:  
28.12.2010 07:27 — Новости Культуры

У Мінску з'явіўся помнік Валенцію Ваньковічу


У Мінску з'явіўся помнік Валенцію ВаньковічуДнямі ля Дома Ваньковічаў у Мінску адбылося адкрыццё скульптурнай кампазіцыі "Раніца мастака", прысвечанай беларускаму мастаку ХІХ стагоддзя Валенцію-Вільгельму Ваньковічу. Аўтары статуі Ваньковіча — архітэктар Юрый Казакоў і скульптар Уладзімір Слабодчыкаў — выношвалі ідэю яе стварэння каля 20 гадоў!

— Мастак і грамадскі дзеяч Валенцій Ваньковіч любіў Беларусь і марыў пра яе, знаходзячыся далёка за яе межамі. — перакананы міністр культуры Павел Латушка, — Беларусы па праве могуць ганарыцца тым, што творчая спадчына гэтага мастака, які нарадзіўся 210 гадоў таму, належыць еўрапейскаму і сусветнаму мастацтву.

Партрэт Адама Міцкевіча аўтарства Валенція Ваньковіча сёння з'яўляецца, бадай, хрэстаматыйнай выявай знакамітага пісьменніка. Беларусы, на жаль, не маюць ніводнай карціны Ваньковіча. Хай будзе хаця б помнік. Для пачатку. Зрэшты, кампазіцыя "Раніца мастака" — не адзінае сведчанне дачынення Валенція Ваньковіча да сталіцы Беларусі. Скульптар Уладзімір Слабодчыкаў, загадчык кафедры скульптуры Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, не ўпершыню прысвячае сваю працу выбітнаму беларускаму мастаку Ваньковічу. Раней Слабодчыкаў стварыў мемарыяльную дошку мастаку, што ўсталявана на вуліцы Ваньковіча ў Мінску, і скульптурны партрэт у бронзе.

— Валенцій Ваньковіч — заснавальнік беларускага акадэмічнага жывапісу, — распавядае Уладзімір Слабодчыкаў. — Ён, бадай што, першы беларускі мастак, які атрымаў вышэйшую мастацкую адукацыю. Для мяне ствараць вобраз мастака, свайго калегі, было вельмі прыемна і цікава. Тым больш у Беларусі наогул вельмі мала помнікаў мастакам. Таму "Раніца..." вельмі знакавая праца для мяне. Магчыма, простыя гараджане цяпер яскравей адчуюць і зразумеюць, што Мінск быў горадам вялікай шляхецкай культуры.

"Раніца мастака" ўвасобленая ў матэрыяле на сродкі Міністэрства культуры і генеральнага спонсара Нацыянальнага мастацкага музея РБ ЗП "Brіtіsh—Amerіcan Tobacco Tradіng Company".
←Профессия — праздник

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика