Святло, якое не згасае
23.12.2010
—
Новости Культуры
Беларусь прыняла міжнародную эстафету “Віфлеемскі агонь міру і дружбы”
Віфлеемскі агонь пачаў падарожжа па Беларусі з Фарнага касцёла ў Гродне. Сёлета напярэдадні вялікага хрысціянскага свята Беларусь прымае гэту міжнародную эстафету ўжо ў адзінаццаты раз.
Агонь, запалены ад Нязгаснай лампады ў базіліцы Ражджаства Хрыстовага ў Віфлееме, 17 снежня на польска-беларускай граніцы польскія харцэры перадалі беларускім скаўтам. У Фарным касцёле ў Гродне прайшло ўрачыстае набажэнства з гэтай нагоды. Лампада са свяшчэнным агнём асвячала цэнтральны алтар гродзенскай базілікі. Вернікі любой канфесіі і цяпер могуць запаліць тут свечку і прынесці Віфлеемскае святло ў свой дом.
Далей агонь рухаўся да сэрца краіны, у Мінск. І 18 снежня яго сустракалі ў Архікатэдральным касцёле Імя Прасвятой Дзевы Марыі. З галоўнага каталіцкага храма краіны яго перадалі ў касцёл святых Сымона і Алены (Чырвоны касцёл). Затым святло Віфлеемскага агню пашырылася і на іншыя парафіі Мінска, а таксама Барысава, Івянца, Гомеля, Глыбокага, Лынтуп…
Дарэчы, Віфлеемскі агонь будзе перадавацца і па праваслаўных прыходах. Плануецца, што яго ўрачыста перададуць расійскім скаўтам — у Свята-Успенскім храме Віцебска.
“Віфлеемскі агонь міру і дружбы” — міжнародная акцыя скаўтаў, ініцыяваная больш як дваццаць гадоў таму аўстрыйскім дзяржаўным тэлеканалам ORF. У Беларусі яна праходзіць пры падтрымцы як Рымска-каталіцкай, так і Праваслаўнай царквы.
Алена Стасюкевіч