На абсягах розных кантынентаў
23.12.2010
—
Новости Культуры
У Нацыянальнай бібліятэцы прэзентаваны адметны фаліянт “Беларускае замежжа”
Зборнік артыкулаў і дакументаў выйшаў у выдавецтве “Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі”. Ён прысвечаны гісторыі беларускай дыяспары ў свеце, стасункам Айчыны з ураджэнцамі краіны, раскіданымі ў розныя часы па розных кантынентах. Увазе чытачоў прадстаўлены расповеды: “Рассяленне выхадцаў з беларускіх зямель у свеце”, “Культурныя каштоўнасці Беларусі ў свеце”, “Уклад ураджэнцаў Беларусі ў развіццё сусветнай цывілізацыі”, “Дзяржава і беларускае замежжа”, “Беларусы ў Расіі (Расійскай Федэрацыі)”, “Беларусы ў Маскве”, “Беларусы ў Санкт-Пецярбургу”, “Беларусы Украіны”, “Беларусы ў Латвіі”, “Беларусы ў Літве”, “Беларусы ў Казахстане” і іншыя. Над творчым праектам, складальнікам якога і аўтарам большасці артыкулаў з’яўляецца кандыдат гістарычных навук Наталля Голубева, працавалі не толькі энцыклапедысты, але і вядучыя архівісты, бібліёграфы краіны.
Адкрываючы прэзентацыю, першы намеснік міністра інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч адзначыла, што “Беларускае замежжа” — тое выданне, якое будзе спрыяць пашырэнню стасункаў Беларусі з усім светам. Выхад кнігі віталі дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі, дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Уладзімір Адамушка, іншыя госці імпрэзы. Наталля Голубева як галоўны генератар стварэння кнігі адзначыла, што, нягледзячы на ўсю маштабнасць зробленага, у тэмы павінен быць працяг. І ўжо ёсць шматабсяжная інфармацыя, што збіраецца пра суайчыннікаў у свеце самымі рознымі дзяржаўнымі і грамадскімі інстытутамі. Нашы архівы, музеі і бібліятэкі былі заўсёды ўважлівыя да збірання памяці пра лёсы дачок і сыноў Беларусі, якія праявілі сябе ў навуцы, культуры, палітычным і грамадскім жыцці іншых краін. Час збіраць каменне — не пустая фраза для грамадскай ініцыятывы, гэта галоўная праграма дзеяння ў пашырэнні вядомасці пра Беларусь у свеце.
Кастусь Ладуцька