Уладзімір Савіч зноў абраны старшынёй Беларускага саюза мастакоў
які вечарам 15 снежня завяршыў сваю працу ў Мінску, паведаміў БелаПАН намеснік старшыні творчага аб’яднання па выставачнай дзейнасці Сяргей Цімохаў.
Галасы 216 дэлегатаў з’езда падчас выбараў старшыні саюза размеркаваліся наступным чынам: за Уладзіміра Савіча пададзена 162 галасы, за Аляксандра Дранца — 29, за Генадзя Буралкіна — 21, за Сяргея Крыштаповіча — 4.
Першым намеснікам старшыні БСМ застаўся Рыгор Сітніца.
Сярод галоўных кірункаў працы кіраўніцтва творчага аб’яднання на найбліжэйшыя тры гады Цімохаў назваў развіццё выставачнай дзейнасці, павышэнне якасці экспазіцый і дэманстрацыйных плошчаў, якія павінны адпавядаць агульнапрынятым стандартам, пашырэнне міжнароднага супрацоўніцтва, умацаванне эканамічнага становішча БСІ з дапамогай развіцця яго вытворчай базы, а таксама кансалідацыю намаганняў членаў саюза па абароне творчых інтарэсаў і дабрабыту мастакоў.
Марат Гаравы, БелаПАН