Гісторыя адной сям’і... на 500 старонках
На цёплай навобмацак паперы выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя” выпусціла энцыклапедыю знакамітага магнацкага роду Радзівілаў.
Фаліянт вагой шэсць кілаграмаў ледзь утрымаеш у руках. Яно і нядзіўна: на яго старонках змясціліся біяграфіі аж 165 прадстаўнікоў арыстакратычнай сям’і Радзівілаў. А гэта амаль 11 пакаленняў! Выдатныя палкаводцы, сенатары і грамадскія дзеячы, а яшчэ філосафы, паэты, кампазітары... Кніга распавядае, дзе кожны з іх нарадзіўся, быў ахрышчаны, чым праславіў сваю сям’ю.
— Гісторыя роду Радзівілаў — гэта гісторыя Беларусі. Ім мы абавязаны такімі брэндамі айчыннай культуры, як слуцкія паясы, налібоцка-ўрэцкае шкло, габелены, — распавядае кандыдат мастацтва-знаўства, дацэнт БДУ Вольга Бажэнава.У свой час над альбомам “Радзівілы. Альбом партрэтаў XVIII—XIX стагоддзяў” працавала некалькі пакаленняў Радзівілаў. Ініцыявала праект Ганна Сангушка, пажадаўшы прадставіць генеалогію сваёй сям’і пачынаючы з XIIІ стагоддзя. Сёння ў свеце налічваецца восем радзівілаўскіх альбомаў. Аднак беларускі, які захоўваецца ў Нацыянальным гістарычным архіве, — найбольш унікальны. Побач з гравюрамі XVII стагоддзя і гістарычнымі каментарыямі ў ім змяшчаюцца малюнкі першай паловы XIX стагоддзя. Уся справа ў тым, што калі гравюры яшчэ можна паўтарыць, то малюнкі існуюць у адным экзэмпляры. Акрамя таго, тонкія, пёравыя, іх неверагодна складана захоўваць.Доўгі час альбом быў закрыты для шырокага кола людзей. Становішча выправіў праект “Беларускай Энцыклапедыі імя Броўкі”. Выданне поўнасцю паўтарае альбом Радзівілаў XVIII стагоддзя. Працаваць над ім было няпроста. Выданне патрабавала і спецыяльнага сканера, і асаблівай паперы, стылізаванай пад XVIII ста-годдзе. У выніку была выкарыстана акварэльная папера, цёплая навобмацак, з вадзянымі знакамі — на падобнай і быў выпушчаны альбом тры стагоддзі таму. Радзівілы заўсёды паважалі радавую памяць і беражліва ставіліся да сваёй спадчыны. Прадаўжаюць традыцыю і сённяшнія на-шчадкі старадаўняга роду. Мацей (на здымку) і Мікалай Канстанцін ІІ Радзівілы, якія прыехалі на прэзентацыю альбома з Варшавы, прызналіся, што некалькі разоў на год наведваюць Нясвіжскі замак. А апошнім часам так часта прыязджаюць у Беларусь, што могуць, як і іх продкі, па праву называць сябе тутэйшымі.
Мирский замок готов принимать туристовРеставрационные работы в комплексе продолжались 27 лет, и вот наконец он готов предстать перед посетителями во всей красе. 16 декабря состоится официальная церемония открытия Мирского замка, на которую приглашено множество почетных гостей: министры культуры России, Украины, Польши, Литвы, представители дипломатических миссий, аккредитованных в Беларуси, наследники бывших владельцев замка и его исследователи. Вход на территорию комплекса в этот день для всех посетителей будет бесплатным.