Абвешчаныя вынікі Міжнароднага конкурсу піяністаў «Мінск-2010»

Источник материала:  
10.12.2010 11:59 — Новости Культуры
8 снежня адбыўся трэці тур. Ён праходзіў у Вялікай канцэртнай зале Белдзяржфілармоніі ў суправаджэнні Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра РБ.

У прасторным памяшканні, ды яшчэ на фоне аркестра канкурсанты здабылі свой праўдзівы маштаб. Лідары другога туру, якія літаральна аглушалі ў камернай зале, раптам выявіліся амаль нячутнымі, а іх артыстычны тэмперамент — занадта дробным для каласальных канцэртаў Рахманінава. Новым лідарам стаў выпускнік Кіеўскай музычнай акадэміі Аляксандр Самойлаў — адзіны чалавек, які ў трэцім туры граў па-сапраўднаму артыстычна. Нядрэнна выступіў 19-гадовы студэнт Беларускай акадэміі музыкі Павел Нетук. А публіцы найболей спадабалася вытанчаная і тэхнічная Фаціма Мярданава — аспірантка Маскоўскай кансерваторыі. Яна адзіная грала амаль без памылак (акрамя аднаго ляпу ў самым канцы), аднак яе сухая піяністыка мяне неяк не грэе.

У выніку:

Першую прэмію не прысуджалі.

Другую прэмію падзялілі паміж двума Аляксандрамі — Самойлавым (Украіна) і Панфілавым (Расія).

Трэцюю прэмію падзялілі паміж Фацімой Мярданавай (Расія) і Уладай Шацкай (Беларусь).

Паўлу Нетуку і Яўгену Галанаву далі дыпломы.

Усе нібыта слушна і справядліва, не лічачы таго, што Улада Шацкая — тая самая «дачка чальца журы», пра якую гудзеў ўвесь інтэрнэт на мінулым конкурсе і працягвае гудзець на гэтым, — не павінна была прайсці нават у другі тур. На жаль, яна стала лаўрэатам…

9 снежня, адбудзецца ўрачыстая цырымонія і канцэрт, у якім два лаўрэаты другой прэміі будуць напалам граць Трэці канцэрт Рахманінава. Як стала вядома літаральна ў апошнюю хвіліну, сюды ж плануюць прышпіліць яшчэ адну цырымонію — трэцякурсніца Беларускай акадэміі музыкі Улада Беражная ўпершыню зграе на скрыпцы працы Андрэа Гварнеры, якую купілі для стваранага нацыянальнага фонду інструментаў.

Якое дачыненне гэта мае да канцэрту лаўрэатаў, незразумела,

але аркестр ужо папярэдзілі, што трэба будзе граць першую частку скрыпічнага канцэрта Чайкоўскага.

Падзяліцца навіной: 
Юлія Андрэева

←Казкі новай зімы — у музеі Багдановіча

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика