«Быў. Ёсць. Буду!» -9 снежня, Музей Купалы

Источник материала:  
08.12.2010 11:29 — Новости Культуры
9 снежня (чацвер), а 15-й Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы ладзіць імпрэзу «Быў. Ёсць. Буду!», прысвечаную 80-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча.

У вечарыне бяруць удзел:

  • Вячаслаў Рагойша, доктар філалогіі, прафесар, старшыня Міжнароднага фонду Янкі Купалы, сябра Уладзіміра Караткевіча
  • Генадзь Бураўкін, паэт, перакладчык, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Янкі Купалы, прэміі Ленінскага камсамола Беларусі
  • Сяргей Панізнік, паэт, перакладчык, сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі, сябра Саюза журналістаў Беларусі

Аздобяць мерапрыемства песні на вершы Уладзіміра Караткевіча ў выкананні бардаў Рамана Яраша і Андрэя Касценя.

Падзяліцца навіной: 
Ала Дражына

←Беларускі музычны каляндар з’явіўся ў інтэрнэце

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика