Міжнародны конкурс піяністаў «Мінск-2010»: фіналісты абвешчаныя
№ 11 Панфілаў Аляксандр, Расія (клас прафесара
№ 12 Галанаў Яўген, Беларусь (клас прафесара
№ 26 Шацкая Улада, Беларусь (клас прафесара
№ 28 Нетук Павал, Беларусь (клас прафесара
№ 45 Самойлаў Аляксандр, Украіна (клас прафесара І. М. Рабава)
№ 55 Мярданава Фаціма, Расія (клас прафесара
Я ўважліва слухала першыя два туры, і ў мяне склаліся свае ўражанні пра выступы канкурсантаў. У маім собскім рэйтынгу першым нумарам ідзе студэнт Беларускай акадэміі музыкі Яўген Галанаў (цудоўны, глыбокі музыка, нечым нагадвае мне Андрэя Паначэўнага), другім — студэнт Маскоўскай кансерваторыі Аляксандр Панфілаў (яркі піяніст ў стылі Дзяніса Мацуева), трэцім — аспірантка Маскоўскай кансерваторыі Фаціма Мярданава (сталы, разумны, сур’ёзны прафесіянал). Здзівіла мяне хіба што прысутнасць сярод фіналістаў дачкі аднаго з сябраў журы спадарыні Шацкай, якая, як на мяне, нават і ў другі тур не мусіла трапіць. Будзем радавацца таму, што спадар Галанаў у фінале, і спадзявацца на выдатны вынік.
Юлія Андрэева