Песня дапамагае сябраваць
02.12.2010
—
Новости Культуры
Беларускія песні ў выкананні этнічных беларусаў, якія жывуць у Польшчы, і польскія — у выкананні беларускіх палякаў гучалі ў Гродне. Тут адбыўся традыцыйны фестываль “Артыстычныя сустрэчы Гродна — Беласток”, які па чарзе праходзіць у абодвух рэгіёнах.
На гэты раз фестываль быў прымеркаваны да канферэнцыі “Шлях да ўзаемнасцi”, арганізаванай Апаратам ўпаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў, Гродзенскім аблвыканкамам, Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы і кафедрай беларускай філалогіі ўніверсітэта ў Беластоку, а таксама Саюзам палякаў на Беларусі і Беларускім грамадска-культурным таварыствам у Польшчы. Больш за сотню вучоных з Мінска і Варшавы, Гомеля, Любліна, Гданьска, Брэста і іншых гарадоў краін-суседак абмяркоўвалі агульныя тэмы ў самых розных сферах.
Для гасцей арганізавалі экскурсію ў Шчучын і аграгарадок Васілішкі з наведваннем Дома палякаў, клуба-музея Чэслава Немена, сярэдняй школы і іншых сацыяльных аб’ектаў, якая зрабіла на іх вялікае ўражанне.
Надзея Навіцкая