Музычныя сезоны

Источник материала:  
Праграму “Італьянскае капрычча” прадставіў маэстра Аляксандр Анісімаў
У Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры ў гэтым сезоне ідуць не толькі спектаклі. Аматары музыкі атрымліваюць асалоду ад “Музычных вечароў з Аляксандрам Анісімавым”. На гэты раз мастацкі кіраўнікі і галоўны дырыжор Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Беларусі Аляксандр Анісімаў і яго музыканты прадставілі праграму “Італьянскае капрычча”. Акрамя твораў вядомых італьянскіх кампазітараў, гучалі арыі, дуэты і хоры з опер Пятра Чайкоўскага “Пікавая дама” і “Яўген Анегін” — іх выконвалі салістка Тэатра оперы і балета Беларусі Аксана Волкава і расійская спявачка Ірына Крыкунова.
Творчае супрацоўніцтва сусветна вядомага дырыжора з Музычным тэатрам пачалося ў мінулым сезоне. Усяго паводле праекта “Музычныя вечары з Аляксандрам Анісімавым” запланавана пяць канцэртаў.

←Святая Русь unlimited

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика