Новы альбом «J:морс» за тыдзень спампавалі 20000 разоў
24.11.2010 12:59
—
Новости Культуры
Альбом «Электрычнасць» гурт выклаў у інтэрнэце да выхаду яго на CD.
«Кампакт-дыскі яшчэ адыгрываюць значную ролю, але яна змянілася, — лічыць лідар «J:морс» Уладзімір Пугач. — Калі раней людзі пакупалі дыск, каб паслухаць новую музыку, то цяпер пакупка дыска — гэта жаданне набыць у ідэальнай якасці ўжо праслуханны ў інтэрнэце запіс, які вельмі спадабаўся. Ну проста як сувенір альбо падарунак. Тое мы бачым па сваім альбоме — людзі спампавалі яго, а цяпер просяць выпусціць CD».
На дысках альбом з’явіцца ў сярэдзіне наступнага месяца. Спампаваць «Электрычнасць» можна на афіцыйным сайце каманды.
Прэзентацыя новага альбома пройдзе 11 снежня ў мінскім Палацы спорту.
Падзяліцца навіной:
КМ
КМ