Натхненне ад спадчыны
18.11.2010
—
Новости Культуры
Выстава твораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “З дрэва, гліны і металу” праходзіць у Нацыянальным гістарычным музеі
У экспазіцыі, арганізаванай Беларускім саюзам майстроў народнай творчасці пры падтрымцы Міністэрства культуры, дэманструюцца каля 80 твораў жыхара Дзяржынска Андрэя Мяцельскага (кераміка) і мінчаніна Аляксандра Паўлава (чаканка і разьба па дрэве), а таксама жыхара Ліды каваля Генадзя Савоня (ліццё).
Як заўважыў доктар мастацтвазнаўства прафесар Яўген Сахута, выстаўленыя на экспазіцыі працы аб’ядноўвае выкарыстанне традыцыйных матэрыялаў, натхненне багатай спадчынай народных рамёстваў і высокае майстэрства. Па словах вучонага, кераміка Мяцельскага, створаная ў тэхніках дымлення і ваксавання, заснаваная на міфалогіі Айчыны, гісторыі і побыце народа. Аўтар з’яўляецца ўдзельнікам шматлікіх конкурсаў і выстаў, узнагароджаны за высокае майстэрства і асабісты ўклад у адраджэнне і развіццё традыцый ганчарства.
Шэраг твораў А. Паўлава прысвечаны рэлігійнай і ваенна-гістарычнай тэматыцы, яны адлюстроўваюць побыт насельніцтва старадаўняй Беларусі. Аляксандр — адзін з нешматлікіх мастакоў, які валодае вытанчаным майстэрствам партрэтнай чаканкі, амаль з фатаграфічнай дакладнасцю адлюстроўвае вобразы гістарычных дзеячаў Беларусі, быў неаднаразовым прызёрам рэспубліканскіх фестываляў і конкурсаў рамёстваў.
Прывабліваюць увагу на выставе і творы каваля Генадзя Савоня, які таксама прымае актыўны ўдзел у рэспубліканскіх конкурсах.
Міхаіл Гоманаў