«Дзе ж ты дзенешся ад свайго»
17.11.2010 21:25
—
Новости Культуры
Сустрэча са Славамірам Адамовічам прайшла ў невялікім таварыстве прыхільнікаў паэта, пры свечках.
17 лістапада на Управе БНФ Славамір распавёў пра тое, як не пісалася добрых вершаў у Нарвегіі і як з дапамогай новых тэхналогіяў ён жыў і дыхаў «беларускім жыццём». Верш «Эмігрант» быў напісаны пяць гадоў таму, падчас першага вяртання Славаміра Адамовіча ў Беларусь:
Ці застанецца Славамір Адамовіч у Беларусі ці зноўку вернецца ў Нарвегію? «Час пакажа» — няпэўна адказваў публіцы паэт.
Цяпер ён рыхтуе новую кнігу вершаў — «Рым».Падзяліцца навіной:
Настасся Шамрэй, Таццяна Гаўрыльчык
Настасся Шамрэй, Таццяна Гаўрыльчык