Людміла Гурчанка: «Кіно нявечыць»

Источник материала:  
09.11.2010 10:32 — Новости Культуры

Вядомая артыстка наведала Мінск у межах кінафестывалю «Лістапад».

Людміла Гурчанка: «Кіно нявечыць»

На кінафорум яна прывезла карціну «Пярэстае змярканне». Актрыса сыграла не толькі галоўную ролю ў стужцы, але выступіла і рэжысёрам, і сцэнарыстам, і кампазітарам. «Гэта выпадкова. Рэжысёр, які павінен быў здымаць фільм, за тыдзень да пачатку працы знік».

«Пярэстае змярканне» — гэта гісторыя сляпога музыкі і адзінокай актрысы. Малады талент з правінцыі звяртаецца да маскоўскай знакамітасці. Ён лічыць Маскву горадам перспектывы. І жанчына дапамагае.

У аснову фільма была пакладзена рэальная гісторыя. У жыцці толькі сустрэча з Людмілай Гурчанкай не прынесла музыку такога хэпі энду. Пасля здымкаў яны больш не бачыліся.

«Маё кіно — не для ўсіх»,

— лічыць Гурчанка. У стужцы няма страляніны, выбухаў, эротыкі. Нават бюджэт быў абмежаваны, хоць і дзяржава выдаткоўвала пэўныя сродкі. Актрыса эканоміла на ўсім. У кадры — свой гардэроб, уласны аўтамабіль. Людміла Гурчанка кіруе «аўдзі», а лічыць сябе дрэнным, хоць і спакойным кіроўцам. І расказвае аб нядаўнім пераломе нагі, што зашкодзіла самой ездзіць.

«Кіно нявечыць», — прыкмячае яна.

А на пытанне адносна дзвюх праблем у Расеі, дарог і дурняў, адказала: «У Маскве дарогі жахлівыя. А дурні… «Дурні» выйгралі вайну».

Актрыса адзначыла, што ў ранейшых карцінах нічога аўтабіяграфічнага не было. Маўляў, нават ніколі афіцыянткай не працавала, як у фільме «Вакзал для дваіх». «А ў гэтай [стужцы] ёсць». Па яе словах, з адзіноцтвам знаёма і сёння.

Людміла Гурчанка ўзгадала і савецкую «апалу» пасля выхаду карціны «Карнавальная ноч».

А праз год, перад VI Сусветным фестывалем моладзі і студэнтаў у Маскве (1957), была спроба завербаваць яе спецорганамі.

Але яна адмовілася ад таго супрацоўніцтва.

Мінскі паказ для народнай артысткі прынёс сустрэчу з рэжысёрам Віталём Дудзіным. У яго фільме «Развітальныя гастролі» Людміла Гурчанка здымалася ў пачатку 1990-х. «Цэлыя чатыры дні».

Напрыканцы сустрэчы з гледачамі Людміла Гурчанка наладзіла невялікі канцэрт. Яна спявала і нават танчыла. Сёння актрыса сустрэнецца з гледачамі ў Барысаве.

Падзяліцца навіной: 
Сяргей Макарэвіч

←За четыре дня до концерта в Минске солист a-ha Мортен Харкет потерял маму

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика