Падарожжа ў “Панскі Фальварак”

Источник материала:  
Этнакультурны цэнтр пабудуюць у мінскім мікрараёне Чыжоўка
У гэтым сталічным мікрараёне цяпер, як вядома, размешчаны вялікі парк, ёсць заапарк. А з часам там узвядуць сучасныя комплексы. "Сфарміруецца своеасаблівая зона адпачынку: культурна-забаўляльны і спартыўны комплекс "Чыжоўка-Арэна", трэцяя чарга заапарка, этнакультурны цэнтр "Беларуская спадчына", новую ідэалогію развіцця атрымае парк 900-годдзя Мінска", — гаворыць старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька. На яго думку, такія аб'екты зробяць зону адпачынку сучаснай, прывабнай і, што немалаважна, рэнтабельнай.Падарожжа ў “Панскі Фальварак”
Комплекс "Чыжоўка-Арэна" на 7 тысяч гледачоў зможа прымаць чэмпіянаты міжнароднага ўзроўню. Аб'ект запланавана зрабіць шматфункцыянальным: для заняткаў гульнявымі відамі спорту і правядзення канцэртаў. У ім, акрамя лядовай арэны, будуць пляцоўкі для баскетбола, валейбола, цэнтры для правядзення вольнага часу. Комплекс таксама будзе ўключаць канферэнц-залу і рэстаран.
Этнакультурны цэнтр “Беларуская спадчына” прапішацца непадалёк ад заапарка. Архітэктары прапануюць гараджанам арыгінальны праект, якіх у сталіцы яшчэ не было. На тэрыторыі 35 гектараў размесціцца своеасаблівы музей пад адкрытым небам, ён будзе працаваць як на захаванне і развіццё беларускай культуры, так і пашырэнне рынку турыстычных паслуг. Рыцарскія палацы, пякарні, млын і іншыя аб'екты мінуўшчыны парадуюць аматараў гісторыі, на тэматычных пляцоўках адлюструюцца ўсе перыяды жыцця нашых продкаў. Напрыклад, у павільёне "Стольны град", прысвечаным старажытным княствам, вырастуць сцяна з уязнымі варотамі, дом ваяводы і іншыя аб'екты тых часоў. А на "Сялянскiм падворку" можна будзе адзначыць Купалле, Каляды ці Масленіцу. Будзе і "Панскi Фальварак", ён дасць магчымасць адчуць сябе шляхціцам XVIII–XIX стагоддзяў, запросіць пакатацца на конях у невялікім манежы. Не менш цікавай ёсць намер зрабіць і зону прыроды: там размесцяцца хаткі рыбака і… балотнай ведзьмы, пчэльнік, невялікія вальеры для дзікіх жывёл Беларусі. Аматары рыбнай лоўлі змогуць пасядзець там і з вудай, а таксама пачаставацца смачнай юшкай. А цяперашняе жыццё краіны адлюструе выставачна-інфармацыйны цэнтр тэхнічных дасягненняў і павільён "Знакамiтыя людзi Беларусi".
Плануецца, што будаўніцтва інжынерна-транспартнай інфраструктуры этнакультурнага цэнтра "Беларуская спадчына" пачнецца ў наступным годзе.

Аксана Шыкуць

←«ЛІСТАПАДНЫЯ» ДНИ

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика