«Лiстапад» збірае сяброў
04.11.2010
—
Новости Культуры
На міжнародны кінафестываль у Мінску чакаюць знакамітых замежных гасцей
Прыхільнікаў «Лiстападу» ў гэтым годзе чакае нямала сюрпрызаў. XVII Мінскі Міжнародны кінафестываль паўстане перад гледачамі ў абноўленым фармаце. Яшчэ адно новаўвядзенне — пераможцу ў гэтым годзе вызначыць прафесійнае журы, а не гледачы, як раней. Да таго ж у кінафестываля новы старшыня. Ім стаў акцёр, рэжысёр, заслужаны артыст Беларусі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Генадзь Давыдзька.
Праграму фестывалю складуць асноўны конкурс ігравога кіно (ад Беларусі — стужка Андрэя Кудзіненкі «Масакра»), конкурс маладога кіно (дэбютныя фільмы рэжысёраў з усяго свету, у тым ліку ўпершыню — з Індыі, Перу, Венесуэлы, Іспаніі, Уругвая), конкурсны паказ неігравых фільмаў (20 карцін), конкурс маладога неігравога кіно.
Шматлікія фільмы-удзельнікі фестывалю будуць прадстаўляць самі стваральнікі карцін. Як і ў папярэднія гады, запланавана правядзенне творчых сустрэч, майстар-класаў, дыскусій. Ужо вядома, што старшынёй міжнароднага журы асноўнага конкурсу (вялікае журы) будзе літоўскі рэжысёр Шарунас Бартас.
Гасцямі фестывалю ў гэтым годзе стануць вядомыя дзеячы кіно, сярод якіх Барыс Няўзораў, Уладзімір Сіманаў, Людміла Гурчанка, Дзмітрый Мілер, Вахтанг Кікабідзэ, Нані Брэгвадзэ, Войцэх Кабароўскі. Усяго ж у кінафоруме плануецца ўдзел каля 80 замежных кінематаграфістаў.