На Дзяды ў Празе — паніхіда па прэзідэнтах БНР
Царква Св. Кузьмы і Дзям"яна. |
У інтэрвію Радыё Свабода айцец Андрэй Абламейка сказаў:
«Людзі, якія спрычыніліся да абвяшчэньня незалежнасьці Беларусі 25 сакавіка 1918 году і ў наступныя гады ў цяжкай барацьбе з ворагамі Беларусі адстойвалі гэтую ідэю, заслугоўваюць на вечную памяць нашчадкаў. Любы беларус, якой бы веры ён ня быў або і зусім ня веруючы, меў бы ўспамінаць гэтых людзей з удзячнасьцю за тое, што яны зрабілі для будучых пакаленьняў. Бязь іх не было б і сёньняшняй незалежнай Беларусі. Таму на Дзяды 31 кастрычніка, а 13:30 гадзіне мы зьбярэмся ля магілаў Пятра Крачэўскага і Васіля Захаркі на Альшанскіх могілках у Празе, каб малітоўна ўспамянуць гэтых выдатных людзей.
Памолімся мы за ўсіх сваіх памерлых, а таксама за прэзыдэнтаў БНР і падчас літургіі, якая адбудзецца ў той жа дзень,
31 кастрычніка, абРадыё Свабода