“Крутагорачка” ў Мар’інай Горцы
28.10.2010
—
Новости Культуры
Невялікі горад Мар’іна Горка гасцінна прымаў удзельнікаў і гасцей ІХ фестывалю “Напеў зямлі маёй” — увосень ён па традыцыі збірае лепшыя народныя і ўзорныя самадзейныя мастацкія калектывы Міншчыны. Дарэчы, ініцыяваў яго правядзенне, яшчэ ў 2001-м, знакаміты ўраджэнец гэтага горада, народны артыст СССР, кампазітар, педагог Ігар Лучанок. Ён і сёлета ўзначальваў аўтарытэтнае журы.

Сёлета за права звацца лепшымі змагаліся 26 калектываў. Пад час адкрыцця фэсту артыстаў і гледачоў віталі міністр культуры Павел Латушка, адказныя работнікі аблвыканкама, лепшых работнікаў культуры вобласці ўшанавалі граматамі. Маэстра Ігар Лучанок расказаў, як зарадзілася свята, і далей амаль чатыры гадзіны паказвалі майстэрства таленавітыя самадзейныя артысты.
Каму дасталося найбольш апладысментаў? Уразілі самабытны ансамбль “Нясвіжскія лыжкары”, ансамбль танца “Крупіца” з Мінскага раёна, узорны эстрадны аркестр з Капыля, народны аркестр баяністаў і акардэаністаў Мінскага каледжа мастацтваў ды многія іншыя. Я, вядома ж, перажываў за сваіх з Дзяржыншчыны: з 27 самадзейных і ўзорных мастацкіх калектываў раёна на фэст паслалі дзіцячы харэаграфічны калектыў “Крутагорачка” Дзяржынскай школы мастацтваў. Імя гурта — ад старадаўняй назвы мястэчка Крутагор’е, вядомага яшчэ з 1146 года: потым яно доўгі час называлася Койданава, у 1932-м стала горадам і, у гонар знакамітага чэкіста, Дзяржынскам. Калектыў, якім кіруе вопытны педагог Галіна Пак, не раз перамагаў на розных, у тым ліку міжнародных конкурсах. У ім 80 хлопчыкаў і дзяўчынак ад 8 да 18 гадоў. Калектыў атрымаў удзячнасць пасольства Рэспублікі Карэя ў Беларусі, двойчы станавіўся лаўрэатам прэміі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі. На фестывалі “Крутагорачку” — артысты паказалі кампазіцыю “Школа танцаў” — сустрэлі бурнымі апладысментамі. І журы прысудзіла танцорам другое месца з уручэннем дыплома і камп’ютара. Высокая ўзнагарода! А першае месца і аўтобус “Нёман” у дадатак заваяваў калектыў Капыльскай дзіцячай школы мастацтваў.
Фэст у Мар’інай Горцы таксама сабраў на вялікай плошчы перад Цэнтрам культуры і адпачынку дзесяткі народных умельцаў Міншчыны. Сярод тых, хто паказваў і прадаваў свае работы, я пабачыў выдатнага майстра па вырабе драўляных гадзіннікаў Андрэя Мартынюка і майстрыху па вышыўцы Таццяну Карсакову, кіраўніцу ансамбля “Гуляначка” — пра іх ужо расказвала газета “Голас Радзімы”.
Як мне паведамілі пазней у Дзяржынскім райвыканкаме, у той жа дзень у Мінску праходзіў і Трэці ўсебеларускі адкрыты конкурс дзіцячай і юнацкай творчасці “Залатая ліра-2010”. Дзяржынскія таленты і ў сталіцы былі на вышыні: у хора старэйшых класаў “Misterius” Дзяржынскай школы мастацтваў, якім кіруе Вольга Дашчэчка, другое месца.
У тым, што мастацкая самадзейнасць Дзяржыншчыны набліжаецца да ўзроўню прафесійнага, немалая заслуга педагогаў мясцовай Школы мастацтваў, якой кіруе Анатоль Гірэль, супрацоўнікаў аддзела культуры райвыканкама. Дарэчы, на фэсце ў Мар’інай Горцы ганаровымі граматамі ўзнагароджаны начальнік райаддзела культуры Наталля Сінюковіч і старшыня райкама прафсаюза работнікаў культуры Лідзія Драчынская.
Лявон Целеш