Выстава
Экспазіцыя «Гонар нацыі. Знакамітыя габрэі — выхадцы з Беларусі» адкрылася ў выстаўнай зале Брэсцкага абласнога
Яна распавядае пра 18 габрэяў, якія нарадзіліся на беларускай зямлі і пакінулі яскравы след у гісторыі не толькі Ізраіля і Беларусі, але і ўсяго чалавецтва.
Сярод іх — прэзідэнт Ізраіля Шымон Перэс, мастакі Марк Шагал, Хаім Суцін, палітычныя лідэры, дзеячы навукі і мастацтва.
Тры чалавекі — ураджэнцы Брэсцкай вобласці.
На выставе прадстаўленыя біяграфіі, дакументы, фатаграфіі.
«Такіх прадстаўнікоў нашай нацыі значна больш. Мы спыніліся на васемнаццаці толькі зыходзячы з сімвалічнага значэння гэтай лічбы ў юдаізме. Яна пазначае жыццё», — адзначыў у сваім выступе амбасадар Ізраіля ў Беларусі Эдуард Шапіра.
Выстава будзе працаваць па 6 лістапада.
БелаПАН