Жывая відэатрансляцыя "грамадскага суду" над галерэяй "Ў"

Источник материала:  
25.10.2010 20:05 — Новости Культуры
Галерэя "Ў" дзейнічае ўжо год, і надышоў час абмеркаваць самыя галоўныя пытанні, якія датычацца працы галерэі і яе праектаў. Абмеркаванне пройдзе ў фармаце "Грамадскага суда" 26 кастрычнiка а 16 гадзiне. Жывая відэатрансляцыя "грамадскага суду" над галерэяй "Ў"

Абвінавачанні ў адрас галерэі:

1. У праектах няма сучаснага мастацтва. Праекты не актуальныя і не сучасныя.
2. Галерэя займаецца тым, што нікому не патрэбна. Лепш бы тут быў пункт прыёму шклатары — карысці для грамадства было б больш.

Суддзя - Віктар Шалкевіч, сакратар суда - Таццяна Ігнатоўская.

Прадстаўнікі абвінавачвання: Дзмітрый Кароль, Максім Жбанкоў.

Прадстаўнікі абароны: Вольга Шпарага, Ірына Саламаціна, Ілля Прохараў.

У суд прысяжных запрошаныя Валянцін Акудовіч, Адам Глобус, Юрый Іваноў, Артур Клінаў, Яўген Ліпковіч, Уладзімір Парфянок і іншыя яскравыя прадстаўнікі культурнай эліты Беларусі.

Жывую трансляцыю мерапрыемства будзе весцi партал TUT.BY.

Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Загрузите последнюю версию флэш-проигрывателя.
 

←Kasabian назвали лучшей группой в мире

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика