Порацца — гэта па-нашаму...
Цяпер не інакш, як дзіва дзіўнае: у нашай вёсцы да
Да таго ж усюды свае мясцовыя гаворкі былі, свае адмысловыя слоўцы. І па іх, па гэтых гаворках і слоўцах, можна было нават пазнаць, адкуль чалавек родам…
Зрэшты, тое ж яшчэ можна, мусіць, зрабіць і цяпер?
Ну вось напрыклад — неўзабаве пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС у нас з’явілася сям’я перасяленцаў. Галава яе — ужо даволі сталы мужчына — уладкаваўся працаваць слесарам на жывёлагадоўчую ферму.
І вось, перадаўшы змену, сабраліся неяк мужыкі ў чырвоным кутку: сядзяць сабе, смаляць, гамоняць — за жыццё, за палітыку. Акурат як у тым анекдоце: далі жанчынам па сем гадоў турмы, а яны дадому праз 14 вярнуліся (яшчэ сем стаялі пад сцяной — не пра ўсё пагаварылі).
Вось і мужчыны ў той надвячорак штось разысціся не маглі.
А час жа ідзе: бачаць у акно, ужо і даяркі сваю справу зрабілі, па хатах пайшлі… У тым ліку і Нінка — суседка таго перасяленца. Ён згледзеў яе ды і кажа: «Ну, усё, хлопцы, пара: Нінка дадому, дык і я за ёй. Час порацца. Жонка ў ад’ездзе, дык я кожны дзень цяпер увіхаюся».
Мужыкі неяк
— Ну ты, дзед, даеш! «Борацца»? З Нінкай? Кожны дзень? У твае гады? Яна ж на колькі гадоў за цябе маладзейшая?!
І асекся (астатнія проста палеглі ад рогату).
Той жа перасяленец устаў і спакойна кажа:
—
І пайшоў — следам за Нінкай. Каб паспець усё парабіць па гаспадарцы. Яму — па сваёй, а суседцы — па сваёй.
Соф’я КУСЯНКОВА,
в. Лучын, Рагачоўскі раён.
Звязда