Выйшла карта беларускіх мясцін у Празе
18.10.2010 16:49
—
Новости Культуры
Два студэнты Карлавага ўнівэрсытэту ў Чэхіі стварылі карту беларускіх мясьцін Прагі. Карта “Беларуская Прага” была выдадзеная пры фінансавай падтрымцы пасольства Беларусі.

Дзе ў Празе стаіць помнік Францішку Скарыну? Дзе пакланіцца магілам прэзыдэнтаў БНР? Дзе знаходзіцца пасольства Беларусі? Раней беларусаў да гэтых мэтаў нярэдка вялі блытаныя сьцежкі і доўгія роспыты. Цяпер добрым дарадцам будзе карта, якую сумесна стварылі два беларускія студэнты Карлава ўнівэрсытэту – Павел Котаў, будучы гісторык, і Зьміцер Кожух, які вучыцца на картографа.

Мапа ў гэтыя выхадныя была прэзэнтаваная ў адной з праскіх кавярняў. Выйшла яна накладам 1110 экзэмпляраў. Аўтары падаюць 22 беларускія адрасы – з кароткай гістарычнай інфармацыяй, фота і прывязкай да транспартнай схемы Прагі. Шэраг адрасоў зьвязаны з гістарычнымі падзеямі, што аб’ядноўвалі беларусаў і чэхаў яшчэ з часу ВКЛ. Шмат адрасоў дадаюць праскім вуліцам пэрсанальны зьмест: карта падкажа, дзе знайсьці дамы, у якіх жылі Ларыса Геніюш, Міхась Забэйда-Суміцкі ці Васіль Быкаў...
Карта выйшла пры фінансавай падтрымцы пасольства Беларусі ў Чэхіі і распаўсюджваецца бясплатна. Група, якая згуртавалася вакол ініцыятараў выданьня, таксама вырашыла прапаноўваць землякам экскурсіі па беларускіх мясьцінах Прагі. Зьвязацца са знаўцамі беларускай Прагі можна праз e-mail: pravadnik@belkvartal.org
Адзін з аўтараў мапы “Беларуская Прага” Зміцер Кожух і пасол Беларусі ў Чэхіі Васіль Марковіч