Прадстаўнік Беларусі на дзіцячым «Еўрабачанні» выступіць пад №12

Источник материала:  
15.10.2010 09:41 — Новости Культуры
Прадстаўнік Беларусі на дзіцячым «Еўрабачанні-2010» Данііл Казлоў выступіць пад 12-м нумарам. Пра гэта стала вядома па выніках лёсавання ўдзельнікаў конкурсу, якое прайшло 14 кастрычніка ў «Мінск-Арэне».

Першы з 14 нумароў выступлення дастаўся Літве, апошні — Македоніі. Гэтыя два нумары выцягнулі беларускія журналісты з кулічоў.

Астатнія краіны размеркаваліся на дзве групы. У групу «А», прадстаўнікі якой будуць выступаць пад другім-сёмым нумарамі, увайшлі Малдова, Расія, Сербія, Украіна, Швецыя і Нідэрланды. У групу «B», прадстаўнікам якой дастануцца восьмы-трынаццаты нумары выступлення, увайшлі Арменія, Бельгія, Грузія, Латвія і Мальта.

Канчатковы парадак выступлення будзе апублікаваны 15 кастрычніка. Яго вызначыць рэжысёр фінальнага шоу ў залежнасці ад характару прадстаўленай конкурснай кампазіцыі.

Удзел у дзіцячым конкурсе песні «Еўрабачанне-2010», фінал якога пройдзе ў Мінску 20 лістапада, бяруць юныя таленты ва ўзросце ад 10 да 15 гадоў з 14 краін.

Права прадстаўляць Беларусь на міжнародным дзіцячым конкурсе песні «Еўрабачанне-2010» атрымаў 13-гадовы Данііл Казлоў з Жабінкі (Брэсцкая вобласць), выйграўшы фінал нацыянальнага конкурсу «Песня для «Еўрабачання». Ён выканае на конкурсе кампазіцыю «Музыкі святло».

Летась прадстаўнік Беларусі на конкурсе Юрый Дземідовіч заняў 9-е месца. Раней юныя беларускія выканаўцы двойчы перамагалі ў дзіцячым «Еўрабачанні»: Ксенія Сітнік у 2005 годзе і Аляксей Жыгалковіч у 2007 годзе.

Падзяліцца навіной: 
Таццяна Дарашчонак, БелаПАН

←Людмила Бородина надеется, что 12-й номер принесет Даниилу Козлову удачу на детском "Евровидении"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика