На падрыхтоўку аднаўлення Навагрудскага замка выдаткавалі больш за $30 тысяч
09.10.2010 18:36
—
Новости Культуры
Каля 100 мільёнаў рублёў (больш за 30 тысяч долараў) будзе накіравана сёлета на падрыхтоўку праекта па рэстаўрацыі і кансервацыі Навагрудскага замка. Пра гэта паведаміў міністр культуры Павел Латушка.
Паводле яго слоў, гэтыя сродкі былі "акумуляваны" дзякуючы выкарыстанню магчымасцяў грашовай латарэі "Скарбніца", заснавальнікам якой з'яўляецца Міністэрства культуры, за кошт паступленняў з бюджэту і ад дабрачыннікаў, інфармуе БелаПАН.
Нагадаем, гаворка ідзе не пра поўнае аднаўленне замка, паколькі адсутнічае яго дакладная навукова абгрунтаваная рэканструкцыя, а пра кансервацыю руін гэтага помніка абарончага дойлідства з рэгенерацыяй прылеглай да яго тэрыторыі. Гэтыя работы плануецца завяршыць прыкладна за пяць гадоў.