Раман з «Кнігарні «Наша Ніва» выйшаў у Польшчы

Источник материала:  
07.10.2010 11:35 — Новости Культуры

«Рыбін горад» Наталкі Бабінай на польскую пераклала Малгажата Бухалік.

Раман з «Кнігарні «Наша Ніва» выйшаў у Польшчы

Як паведаміла аўтарка, у Польшчы ўжо запланаваны прома-тур у падтрымку кнігі. Прэзентацыі адбудуцца ў Варшаве, Кракаве, Беластоку, Ольштыне, Бела-Падляску. Адметна, што

ў польскую сталіцу Наталка Бабіна запрошана для ўдзелу ў Міжнародным кніжным кірмашы.

Раман «Рыбін горад» па-беларуску выйшаў у 2007 годзе. Яго падзеі адбываюцца напярэдадні і падчас мінулых прэзідэнцкіх выбараў. Там прысутнічаюць пазнавальныя персанажы і рэаліі Беларусі. Хаця сама аўтарка зазначыла: «Для іх, мастацтвазнаўцаў у цывільным, дадам, што дзеянне адбываецца ў 2121 годзе».

Замовіць кнігу на беларускай мове можна тут.

Падзяліцца навіной: 
КМ

←Нелітаратурныя жарсьці вакол літаратуры

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика