Дзе знайсці сапраўднага мужчыну?
Cапраўдныя мужчыны для моцнага шлюбу водзяцца:
1. У бібліятэках. Жанчыны лічаць, што сёння ў бібліятэкі ходзяць выдатныя хлопцы. Яны, зразумела, разумныя (таму што ведаюць як мінімум дарогу ў бібліятэку), адказныя (нешта ж іх прымушае гадзінамі кніжкі гартаць), мэтанакіраваныя (што штурхае людзей да ведаў, як не наяўнасць дакладнай мэты?) і самотныя (інакш што яны робяць вечарамі ў бібліятэцы?).
Адным словам, шанец сустрэць у храме ведаў свой лёс вельмі вялікі. Застаецца толькі своечасова скінуць стос кніг проста пад ногі абранцу лёсу і бездапаможна ўсміхнуцца ў яго разумны твар.
2. У спартзалах. Кажуць, выдатныя экзэмпляры трапляюцца, прычым як сярод тых, хто займаецца, так і сярод трэнераў.
Сярод бясспрэчных плюсаў спортзальных мужчын — наяўнасць хобі (не будзе валяцца на канапе з півам), фізічная сіла (спатрэбіцца ў гаспадарцы), спакойнае стаўленне да спіртнога (вось гэта не заўсёды, трэба праверыць дадаткова) і прыгожае цела (проста прыемна).
Ад жанчыны патрабуецца не занадта завіхацца на снарадах, не выяўляць якасцяў сапраўднай амазонкі, а трошкі займацца і бездапаможна ўсміхацца ў адказ на паблажлівыя ўсмешкі мужчыны.
3. На трэнінгах. Уважліва сачыце, каб трэнінгі былі прысвечаныя выпрацоўцы пазітыўных навыкаў: развіццю лідэрскіх якасцяў, павышэнню кіраўніцкіх кампетэнцый, усялякім фінансавым замарочкам.
Пазбягайце трэнінгаў кшталту «Выхаванне ўпэўненасці ў сабе» (навошта вам гэтыя закамплексаваныя няўдачнікі) і «Праца з дэбіторскай запазычанасцю» (праблемныя бізнесмены не самы лепшы варыянт).
На трэнінгу не саромейцеся, але і не выскоквайце без канца з разумнымі адказамі — ведайце меру. Пасля заканчэння заняткаў папрасіце падвезці вас — ужо позна, а вы стаміліся, і…
4. У гуртках па інтарэсах. Напрыклад: хор, танцавальная студыя, самадзейны тэатр, іпадром, турыстычны клуб, усё, што вашай душы заўгодна. Гэта наогул самы лепшы варыянт.
Агульнасць інтарэсаў, рамантычная абстаноўка, магчымасць наладзіць цесны кантакт — проста бездань магчымасцяў для ініцыятыўнай дзяўчыны.
Галоўнае — не навязвацца. Акуратна выкарыстоўвайце ўвесь вядомы арсенал спакушэння, на вашым ілбе не павінна выразна прачытвацца «хачу замуж», а то гэта распужае ўсіх мужчын. Лепш за ўсё… ну, вы самі ведаеце.
velvet.by