Славацкая надзея для паняволенай нацыі

Источник материала:  
05.10.2010 10:09 — Новости Культуры

Дзявяты нумар часопіса «АРХЭ» прысвечаны Славаччыне.

Славацкая надзея для паняволенай нацыі

Пасля ўкраінскага, расійскага і амерыканскага нумароў, рэдакцыя ARCHE ўзялася за краіны, не такія важныя для Беларусі і беларускага культурнага поля. Як высвятляецца, самай галоўнай сярод такіх негалоўных краінаў для нас з’яўляецца Славаччына.

Аднак чытаючы «славацкі» нумар, можна лёгка пераканацца наколькі каштоўны для нас менавіта славацкі досвед, бо ў гэтай ўсходнееўрапейскай краіне адбываліся падобныя працэсы нацыятворчасці. Славакі гэтаксама як беларусы вымушаныя былі адстойваць сваю моўную і культурную адметнасць у атачэнні больш магутных краін-суседзяў.

Славацкі нумар нагадвае класічныя нумары ARCHE пачатку 2000-х: тут крыху эсэістыкі (артыкул Даніэлы Капітанявай пра сужыццё славацкай большасці і венгерскай меншасці), трохі мовазнаўства (Славамір Андрэёвіч «Новы моўны закон у Славакіі»), каліва гісторыі (Любамір Дзюравіч «Наша славацкая ідэнтычнасць…») і шмат літаратуры. Лёгкая эротыка Монікі Кампанікавай, лёгкі сюррэалізм Паўла Вілікоўскага. Цэнтральная месца ў нумары займае «Кніга пра пагост», іранічны раман пра апошні людскі прытулак (з рысункамі аўтара).

Традыцыйныя ўклейкі гэтым разам не гістарычныя здымкі, а коміксы Душана Талагела і Ёзафа Данглара пра Юрая Янашыка, гэткага славацкага Робін Гуда. Прысутнічае шэраг аналітычных тэкстаў, інтэрв’ю. На заканчэнне друкуюцца «Рэцэпты з сямейнага архіва» Петэра Пішцянека.

Уклаў славацкі нумар і напісаў дасціпную прамову багеміст Сяргей Сматрычэнка.

Свежы «АРХЭ» — спроба за некалькі вечароў, праведзеных за чытаннем, пазнаёміць беларуса са Славаччынай.
Падзяліцца навіной: 
КМ, Лявон К.

←Художественный проект в Минске объединил педагогов и студентов творческих вузов.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика