Літаратурны музей Багдановіча запрашае да ўдзелу ў конкурсе акравершаў

Источник материала:  
01.10.2010 09:57 — Новости Культуры
У апошні час Літаратурны музей М. Багдановіча сапраўды становіцца папулярным месцам для правядзення вольнага часу сярод сучаснай моладзі. Актыўныя і неабыякавыя да творчасці і крэатыву маладыя людзі з цікавасцю прымаюць удзел у мерапрыемcтвах, якія супрацоўнікі музея імкнуцца арганізаваць і зладзіць з ухілам менавіта на гэтую аўдыторыю. Варта хаця б згадаць акцыю “Вяселле – non stop”, першы музейны hand-made фестываль “Поруч…”, праект “Вежа міру”.

Чарговай ідэяй з’яўляецца запрашэнне студэнтаў ВНУ краіны прыняць удзел у конкурсе акравершаў “Зорка Венера ўзышла над зямлёю...”, прысвечанага 120-годдзю з дня нараджэння Ганны Рафаілаўны Какуевай. Менавіта ёй М.Багдановіч прысвяціў мноства цудоўных твораў, сярод якіх былі і акравершы, а таксама, як мяркуюць, свой знакаміты раманс.
 
На конкурс прымаюцца мастацкія творы, напісаныя студэнтамі ВНУ у тэхніцы акраверша і дасланыя на адрас музея ў папяровым альбо электронным выглядзе ў перыяд з 01.10.2010 па 16.01.2011. Пераможцы будуць узнагароджаныя каштоўнымі падарункамі і запрошаныя для падвядзення вынікаў у ЛММБ 16.02.2011, у дзень святой Ганны.



 
 
 


←Английская королева глазами фотографа

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика