«Ляпіс Трубяцкой» і Noize MC запісалі агульны кліп

Источник материала:  
29.09.2010 17:08 — Новости Культуры
Беларускі гурт і расійскі рэпер знялі кліп на рэмікс песні «Болт».

Праца над кліпам пачалася паўгода таму. Але калі палова роліка была гатовая, Сяргей Міхалок вырашыў далучыць да працы Noize MC.

«Тэмпарытм рухаў персанажаў у відэашэрагу не падыходзіў пад песню, якая гучыць як агітацыйны марш, — адзначае Міхалок. — Мы спрабавалі розны мантаж, але нічога не атрымалася. У нас была бадзёрая песня і выдатны кліп, якія адзін да аднаго не падыходзілі. Мы прапанавалі Вані Нойзу зрабіць рэмэйк ці рэмікс «Болта», прыдумаўшы які-небудзь рэчытатыў. І ў выніку атрымалася зусім новая рэч, якая мне асабіста падабаецца».

Кліп зняў рэжысёр Аляксей Церахаў, вядомы па роліках «Капітал», «Огоньки».

Для Noize MC такая праца была не новая. Для еўрапейскага альбома «Ляпісаў» «Agitpop» рэпер зрабіў рэмікс на песню «Капітал».

Падзяліцца навіной: 
КМ

←"Ляпис Трубецкой" и Noize MC показали миру "Болт"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика