У Вільні будзе адноўлены музей імя Івана Луцкевіча
«Паколькі я ўсяго тры месяцы займаю пасаду міністра, мне цяжка гаварыць аб дэталях, але вяліся перамовы з прэм’
Як адзначыў у сваю чаргу беларускі міністр культуры Павел Латушка, літоўскаму боку прапанавана вырабіць за кошт Беларусі лічбавыя копіі тых матэрыялаў музея імя Луцкевіча, якія захоўваюцца ў розных установах культуры Літвы.
Музей існаваў у 1921–1945 гадах на аснове прыватнай калекцыі беларускага этнографа і археолага Івана Луцкевіча і іншых матэрыялаў. Размяшчаўся ў будынку былога базыльянскага кляштара, належаў Беларускаму навуковаму таварыству. Уключаў пяць экспазіцыйных залаў, архіў і бібліятэку больш чым з 14 тыс. тамоў. Захаваўся шэраг калекцый музея, у тым ліку археалагічная (пярсцёнкі з пячаткамі полацкіх князёў), сфрагістычная (103 пячаткі розных часоў, у тым ліку пячатка вялікага князя ВКЛ Міндоўга), нумізматычная, медалёў і крыжоў, слуцкіх паясоў, дываноў і іншых вырабаў беларускіх мануфактур, беларускіх народных музычных інструментаў, твораў народных рэзчыкаў, старажытнай зброі, рукапісных кніг і старадрукаваных выданняў (сярод іх — Жухавіцкае Евангелле XIV стагоддзя і пражскія выданні Францыска Скарыны), старадаўняга адзення і карцін беларускіх мастакоў. Пасля закрыцця ў 1945 годзе большая частка яго збораў перададзена музеям Літвы, астатняе — музеям Беларусі.
Арунас Гелунас знаходзіўся ў Беларусі па запрашэнні Міністэрства культуры. Праграма яго візіту ўключала перамовы з беларускім калегам, наведванне Лідскага, Мірскага і Нясвіжскага замкаў, а таксама Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Марат Гаравы, БелаПАН