Білеты на дзіцячае «Еўрабачанне» будуць каштаваць ад 45 да 150 тыс.

Источник материала:  
28.09.2010 09:57 — Новости Культуры
Білеты на міжнародны дзіцячы конкурс песні «Еўрабачанне-2010» будуць каштаваць ад 45 да 150 тыс. рублёў, паведаміла прэс-менеджар дзіцячага «Еўрабачання» Вольга Саламаха.

Паводле яе слоў, рэалізацыя білетаў на генеральную рэпетыцыю 19 лістапада і фінал конкурсу 20 лістапада пачнецца 27 верасня ў другой палове дня. Цана білетаў на генеральную рэпетыцыю складае ад 45 тыс. да 90 тыс. рублёў у залежнасці ад ступені аддаленасці ад сцэны. Цана білетаў на фінал конкурсу — ад 70 да 150 тыс. рублёў.

Як паведаміла Саламаха, білеты рэалізуюцца ў касах «Мінск-Арэны», дзе будзе праходзіць «Еўрабачанне», а таксама ў распаўсюджвальнікаў. Частка білетаў будзе распаўсюджвацца праз турыстычныя фірмы ў рамках спецыяльных тураў у Мінск на дзіцячы конкурс песні «Еўрабачанне-2010».

Што да замежных грамадзян, то ў іх, як і ўсіх беларусаў, ёсць магчымасць набыць білеты праз інтэрнэт пры дапамозе сістэмы Ticketpro. Дадзеная служба ажыццяўляе дастаўку білетаў у суседніх з Беларуссю краінах СНД, жыхарам далёкага замежжа білеты на «Еўрабачанне» будуць дастаўляцца па пошце.

Нагадаем, «Мінск-Арэна» змяшчае 15 тыс. гледачоў. У восьмым па ліку дзіцячым конкурсе песні «Еўрабачанне-2010» возьмуць удзел юныя выканаўцы з 14 краін свету. Беларусь на конкурсе прадставіць 13-гадовы Данііл Казлоў з Жабінкі (Брэсцкая вобласць).

Падзяліцца навіной: 
Таццяна Дарашчонак, БелаПАН

←Зачараваны, альбо Беларусь вачыма перакладчыка Андрэ Бёма

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика