«Беларускі» раман чэха Яхіма Топала пакуль не зацікавіў выдаўцоў у Беларусі
Назва раману — гэта мэтафара ўсяе сучаснае Беларусі, — мяркуе паэтка і перакладчыца Марыя Мартысевіч. Яна была гідам чэскага пісьменьніка, калі ён прыяжджаў у Менск у надзвычай сьцюдзёным лютым
У той дзень, калі ён прыяжджаў, а гэта люты, было вельмі холадна, і, хоць дзеяньне раману адбываецца ў траўні, яго героі ходзяць у цёплай вопратцы і краіна выглядае такой Сібір’ю».
Дадалі «халодных» уражаньняў суткі ў гатэлі аэрапорту
На «завірушную» мэтафару ў рамане накладзены палітычныя падзеі, хоць, гуляючы тады па Менску, ён ніякіх такіх падзеяў ня бачыў. Але пэрсанажы твору, прыехаўшы з Чэхіі ў Беларусь, трапляюць у самыя неймаверныя гісторыі сучаснага жыцьця краіны.
Марыя Мартысевіч — пра адзін з такіх эпізодаў сюжэту, які адбываецца ў ціхай менскай кавярні «Салодкі фальварак»:
«Яны прыходзяць у „Салодкі фальварак“, хаваюцца там. Але тут Лукашэнка абвяшчае ваеннае становішча і ўсе людзі пачынаюць кідацца крэсламі, біцца, выбягаюць на вуліцу і — пачынаецца рэвалюцыя»
Паводле раману «Па халоднай зямлі» у Нямеччыне паставілі радыёп’есу, у якой выкарыстаныя, дарэчы, гукі з рэальных беларускіх падзеяў, кажа спадарыня Мартысевіч:
«Сам раман і п’еса асабліва вельмі намякаюць на падзеі вясны 2006 году, і нават у п’есе скарыстаны жывыя гукі, якія запісвалі журналісты падчас разгонаў дэманстрацыяў і мітынгаў».
Уляўраваны «беларускі» раман чэха Яхіма Топала ўзяўся са згоды аўтара перакладаць на беларускую Сяргей Сматрычэнка:
Я яго пачаў рабіць, але зрабіў пакуль што ня шмат».
На пытаньне ж, ці ёсьць у перакладчыка прапановы ад выдаўцоў, спадар Сматрычэнка сказаў, што няма, а сам ён нікому не прапаноўваў. Хоць мяркуе, што надрукаваць раман удасца прынамсі ў якім часопісе, напрыклад, у «ARCHE», бо твор невялікі — усяго сто зь нечым старонак.
Валянціна Аксак, Радыё Свабода