Ленін і Паэт
Ленін яшчэ раз прамовіў: «утрыманец», даў сабе зарок абавязкова ўставіць гэтае слова ў
— Я, таварыш Ленін, — пачаў ён нарэшце казаць, — дакументы ў ЦВК сёння падаў. І папера таму ў пацверджанне ёсць.
Ленін выдаў нявызначаны сухі гук горлам і варухнуў кулаком. Аднак, хутка апамятаўшыся, працягнуў руку і загадаў:
— Паперу дай.
На паперы было надрукавана: «Прад’яўнік гэтага, таварыш Паэт, сапраўды падаў дакументы ў ЦВК на рэгістрацыю сваёй ініцыятыўнай групы».
— Так, — цяжка сказаў Ленін, — хто ж цябе навучыў? Ах, зрэшты, я і сам здагадваюся…
— Ну, так, — адказаў Паэт і кіўнуў галавой некуды сабе за спіну і ўверх.
— Але дазволь спытаць, — скрывіўся Ленін, — чаму ад цябе так агідна пахне?
Паэт заклапочана панюхаў куртку.
— Ну, што ж, пахне… вядома. Па маёй першай, дзіцячай спецыяльнасці. Зараз спатрэбілася. Учора катоў
Ленін здрыгануўся, неяк нікчэмна скурчыўся і пачаў грызці пазногаць, утаропіўшыся ў паркет. Потым раптам узняў позірк на Паэта і спытаў, глуха і аўтаматычна:
— Што ж ты робіш з гэтымі… з забітымі катамі?
— На паліты пойдуць, — адказаў Паэт, — з іх вавёрак будуць рабіць на працоўны крэдыт. Калі б не каты, труба была б нашай дзяржаве.
Ленін зноў уздрыгнуў.
— А ты ведаеш, дзе яны хаваюцца?
— Сэрцам чую, — проста адказаў Паэт і вееееельмі пільна паглядзеў у твар Леніну.
Той збялеў, але зноў хутка даў рады хваляванню.
— Зараза якая, — ціха вымавіў ён. — Ваша краіна вершаў ад цябе чакае, а ты… дакументы ў ЦВК… Утрыманец… Катоў… на паліты… Самога бы цябе як ката — з нагана… Ідзі з вачэй маіх прэч…
Паэт акуратна ўзяў паліто з крэсла, накінуў яго сабе на плечы і скіраваўся да выхаду. На парозе ён на секунду затрымаўся, павярнуўся і выразна, напаўголасу вымавіў:
— У саміх рэвальверы знойдуцца, — і стрымгалоў пырснуў за дзверы.
…А Леніна чакала яшчэ адна бяссонная, у роздумах пра лёс іх радзімы ноч…
Клім Клімч-Клімевіч