Гэтымі днямі быў у рэдакцыі «НН» цікавы вандроўнік, каторы выехаў на мотацыклетцы (
«НН». № 37. 1910.
Восеньскія графіці
У Менску ля бібліятэкі імя Пушкіна назіраю такую карціну. На сценах бібліятэкі шмат дзе напісана: «БЕЛАРУСЬ — ГЭТА СВЯТОЕ» і «СВАБОДА або СМЕРЦЬ». Дама адміністрацыйнага выгляду ў прычосцы (мо дырэктарка бібліятэкі?) кляне пісараў словамі «Ну, сколько можно писать! Идиоты
Начальніца: Сколько можно писать! Пишут и пишут!
Мужык (водзячы пэндзлем, задаволена): Стена очень пористая.
Начальніца: Идиоты!
Мужык (абмакваючы пэндзаль у шэрую фарбу): Краски много уходит, очень много!
Начальнiца: Скоты!
Мужык (зусім радасна): Пористая стена, большой расход краски, впитывает!
І ў ранішніх вадзіцеляў, і ў пралетараў, і ў чыноўнікаў рознага рангу, і нават у першакласьнікаў пры другім поглядзе на метровыя літары аднолькавая думка: «Ці ж хаця б не злавілі іх!»
Восеньскія графіці, пароль і знак таго, што свае побач.
Знак таго, што маладыя застаюцца маладымі.
«НН». № 38. 2000.